Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

На зімовыя «кватэры»

15.10.2012
З 1 кастрычніка пачалося зімова-стойлавае ўтрыманне буйной рагатай жывёлы. Якія задачы стаяць перад працаўнікамі галіны? Пра гэта гутарка з першым намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталем РАКЕВІЧАМ. — Віталь Аляксандравіч, на пачатку тыдня ў раёне прайшлі “Дні жывёлавода”. Што абмяркоўвалася падчас сустрэч? — Згодна з загадам па ўпраўленні райсельгасхарчу №81 ад 3 кастрычніка 2012 года за кожным сельгаспрадпрыемствам раёна замацаваны адказныя спецыялісты раённых зоаветэрынарных службаў – упраўлення райсельгасхарчу, райветстанцыі, райплемстанцыі. Менавіта яны 8—9 кастрычніка наведаліся ў гаспадаркі, дзе праходзілі “Дні жывёлавода”. Падчас сустрэч, у якіх прымалі ўдзел кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў і галоўныя спецыялісты, ішла размова пра патрабаванні, якія прад’яўляюцца да работы жывёлаводаў, былі даведзены заданні, падведзены вынікі работы за дзевяць месяцаў бягучага года і верасень. Вядома ж, гучалі словы ўдзячнасці ў адрас тых, каму ўдалося выканаць даведзенае заданне і да-біцца прыросту ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года. Было адзначана, што такія “Дні жывёлавода” павінны праводзіцца кожны месяц (у першую дэкаду), да таго ж вынікі работы працаўнікоў фермы падводзіць кожныя дзесяць дзён. У гаспадарках неабходна замацаваць за кожнай фермай адказных спецыялістаў, якія будуць сачыць за ходам спраў і несці, адпаведна, адказнасць за недахопы, якія будуць выяўляцца. У ліку прыярытэтных задач, агучаных падчас “Дзён жывёлавода” (а яны прайшлі на кожнай ферме раёна), — навядзенне парадку на прыфермскіх тэрыторыях, паколькі, як вядома, на працягу кастрычніка праходзіць абласны месячнік па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі. — Наколькі паспяхова пачалі жывёлаводы зімова-стойлавы перыяд? — На жаль, пакуль нельга канстатаваць, што ўсе гурты пераве-дзены ў кароўнікі. Яшчэ на пашы застаюцца чатыры з іх – у ААТ “Праснакі”, СГФ “Браткава”, ААТ “Суворава-Агра” і КСУП “С “Лясное” (гутарка адбылася 9 кастрычніка. – М. С.). Аднак спадзяёмся, што да 19 кастрычніка гэта праблема будзе знята. Галоўная прычына затрымкі – рэканструкцыя малочнатаварных фермаў, у ходзе якой своечасова не здолелі падрыхтаваць памяшканні да пастаноўкі жывёлы да гэтай пары. — На чым яшчэ засяроджваюць пільную ўвагу спецыялісты зоаветслужбы? — Ёсць праблема са зніжэннем таварнасці малака. Апошнім часам гэты паказчык падае, і асабліва ў верасні (87%). Гэта сведчанне таго, што ў гаспадарках не былі прыняты ўсе меры, каб своечасова паставіць жывёлу, перавесці яе на зімовы рацыён кармлення і атрымаць прадукцыю. Горш за іншых справы ў КСУП “Грозава-агра” (за верасень – 77,7%), СГФ “Браткава” (80,9%), ААТ “Ціміразеўскі” (81%), СГФ “Крыніца” (81%), ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (81,8%), КСУП “С “Лясное” (80%), РСУП “С “Прамень” (81,1%). Прадстаўнікі гэтых і некаторых іншых гаспадарак (усяго 13) у сераду былі выкліканы на тэрміновую нараду, дзе ішла размова аб пошуках выйсця з сітуацыі. — Дзякуй за размову. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей