На Капыльшчыне завяршылася дабрачынная акцыя “Партфель першакласніка”, арганізаваная райкамам ГА “БРСМ”, аддзелам па справах моладзі пры падтрымцы райвыканкама
Арганізацыі, прадпрыемствы горада і раёна прынялі ў ёй актыўны ўдзел. Асаблівы ўклад унеслі настаўнікі, спецыялісты цэнтра банкаўскіх паслуг №609 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Падчас акцыі былі сабраны сшыткі, альбомы для малявання, блакноты, алоўкі, ручкі, фарбы, фламастары, каляровы кардон, пластылін, лічыльныя палачкі і іншае.
Спісы дзяцей з малазабяспечаных сем’яў падрыхтавалі сумесна з намеснікам старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Зояй Дайняк, работнікамі сельвыканкамаў, адміністрацыяй навучальных устаноў.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Комментарии