
У першы працоўны дзень каля галоўнага корпуса сабралася каля 500 навучэнцаў. Дырэктар навучальнай установы Анатоль Пяткевіч, старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка і першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў павіншавалі навучэнцаў з Днём ведаў і новым навучальным годам. Ветэран сістэмы прафтэхадукацыі, былы намеснік дырэктара ўстановы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Іван Вікенцьевіч Булат павітаў падлеткаў і пажадаў поспехаў у вучобе.
[caption id="attachment_21285" align="aligncenter" width="443" caption="З прывітальным словам выступае В. Купрыенка"]

У інтэрв’ю “СП” Анатоль Францавіч Пяткевіч адзначыў, што сёлета, акрамя прафесійна-тэхнічнай адукацыі, з’явіўся яшчэ адзін узровень. Цяпер хлопцы і дзяўчаты маюць магчымасць атрымаць сярэднюю спецыяльную адукацыю. У гэтым годзе набралі групу дзённага аддзялення з 26 чалавек, якія пасля двух гадоў навучання маюць магчымасць паступіць у ВНУ. Акрамя таго, яшчэ 20 чалавек залічаны на завочную форму навучання.
Да таго ж, кіраўніка навучальнай установы радуе, што для каледжа ўжо выдзелены грошы на новае абсталяванне. Хутка тут плануецца арганізаваць замену вокнаў і правесці рамонт карпусоў. А значыць, абнаўленне працягваецца. Павел ШЭІН Фота аўтара
Комментарии