Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Старт дадзены

06.09.2012
1 верасня ў сярэдняй школе №2 г. Капыля, як і ва ўсіх навучальных установах горада і раёна, адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. ...Вялікая падрыхтоўчая работа была праведзена калектывам да пачатку навучальнага года. Зроблены якасны рамонт памяшканняў: паклеены новыя шпалеры, пафарбаваны вокны, падлога. У многім гэта стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы бацькоў вучняў, адзначыў у сваёй прамове дырэктар СШ №2 Дзмітрый Рамановіч. Поўнасцю заменены дошкі, парты для першакласнікаў, якія школа атрымала літаральна напярэдадні новага навучальнага. У святочнай лінейцы прынялі ўдзел ганаровыя госці — старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і начальнік аддзела адукацыі Аляксей Абросімаў. Яны павіншавалі навучэнцаў са святам і выказалі спадзяванні, што і ў новым навучальным годзе школьнікі атрымаюць добрыя і трывалыя веды па ўсіх прадметах. Традыцыйна на такія святы ганаровыя госці прыходзяць не з пустымі рукамі. Так, старшыня райвыканкама ўручыў дырэктару навучальнай установы ноўтбук, а начальнік аддзела адукацыі — падзякі вучням за актыўную работу ў падрыхтоўцы і правядзенні раённай жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі. Прывітальныя словы гучалі ў гэты дзень з вуснаў і першакласнікаў, і будучых выпускнікоў, а таксама іх бацькоў. Па традыцыі адзінаццацікласнікі падарылі самым маленькім цікавыя і маляўнічыя кнігі. А першы школьны званок паклікаў хлопчыкаў і дзяўчынак за парты. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей