Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Вітала школа мастацтваў

06.09.2012
Пад гукі першага званка пачаўся ў суботу навучальны год і ў Капыльскай дзіцячай школе мастацтваў. Сёлета ўпершыню сюды прыйшлі 80 будучых музыкантаў і мастакоў (здымак 1), а ўвогуле азы ў розных дысцыплінах будуць атрымліваць 330 навучэнцаў. Штогод вучні школы мастацтваў удзельнічаюць у шматлікіх раённых, абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных мерапрыемствах. Інструментальныя, харэаграфічныя калектывы, юныя выканаўцы на музычных інструментах, мастакі дэманструюць высокі ўзровень падрыхтоўкі. Плённым быў і мінулы навучальны год: удалае выступленне аддзялення народных інструментаў на конкурсе выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча, класа харэаграфіі на конкурсе “Карагод сяброў”. Сваё майстэрства, як заўсёды, прадэманстраваў узорны эстрадны  аркестр на адкрытым фестывалі-конкурсе дзіцячай джазавай музыкі “Джаз-тайм”. Ужо ў перыяд летніх канікул прыйшла прыемная навіна з міжнароднага мастацкага конкурсу імя М. Сеўрука (г. Нясвіж), дзе работа Івана Сярэдзіча была прызнана лепшай у малодшай узроставай групе. Многія вучні не толькі паспяхова заканчваюць Капыльскую ДШМ, але і звязваюць сваё жыццё са светам мастацтва, працягваючы вучобу ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Бяс- спрэчна, гэта заслуга педагагічнага калектыву ўстановы. Пацвярджэннем таму сталі маладыя спецыялісты гэтага года, настаўнікі па класе баяна Андрэй Міхайлоўскі, па класе трамбона — Алег Канаплянік і па класе харэаграфіі — Лілія Чарнушэвіч, якія самі з’яўляюцца выпускнікамі Капыльскай ДШМ. Звяртаючыся да вучняў, дырэктар школы Уладзімір Чаркас, настаўнік па класе фартэпіяна Валянціна Ляшко (здымак 2), настаяцель Спаса-Узнясенскага храма айцец Сергій падкрэслілі, што толькі штодзённая і шматгадзінная праца можа прынесці добрыя вынікі. Усё залежыць ад цярпення і мэтанакіраванасці хлопчыкаў і дзяўчынак! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей