Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Гімназісты з любоўю да Радзімы

05.09.2012

356 хлопчыкаў і дзяўчынак з 24 населеных пунктаў Капыльшчыны сёлета сталі вучнямі самай прэстыжнай навучальнай установы раёна – гімназіі №1 г. Капыля. З агульнай колькасці навучэнцаў  сядуць за парты 38 першакласнікаў.

[caption id="attachment_21186" align="aligncenter" width="443" caption="Святочная лінейка"][/caption]

Менавіта для апошніх свята першага званка надзвычай хвалюючае і запамінальнае на ўсё жыццё. Надвор’е паспрыяла таму, каб лінейка праходзіла на свежым паветры, якраз насупраць галоўнага ўваходу ў гімназію. Лагоднае сонейка, мора кветак, цёплыя словы настаўнікаў, бацькоў і запрошаных на мерапрыемства сталі сапраўдным сімвалам вераснёўскага свята ведаў, дзе па добрай традыцыі першакласнікам уручылі сімвалічны ключ ад Краіны ведаў, а яшчэ – падарунак ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”.

Але не толькі першакласнікі былі ў цэнтры ўвагі. Насупраць іх стаялі тыя, для каго навучальны год стане апошнім. Можна зразумець выпускніцу 2013 года Настассю Кандратчык, якая не стрымалася ад слёз падчас выступлення. Усе мы прайшлі праз школу, якая становіцца другім домам, а настаўнікі – першымі дарадчыкамі.

Больш бесклапотнымі выглядалі вучні сярэдніх класаў: яшчэ не адзін год адчыняць дзверы гімназіі, фае якой таксама ззяе асаблівым сонечным святлом, запрашаючы на ўрокі. 

[caption id="attachment_21197" align="aligncenter" width="443" caption="Л. У. Лазоўская вядзе ўрок «Я - грамадзянін Беларусі»"][/caption]

Сведкамі першага з іх сталі і мы: дырэктар гімназіі Ірына Іванаўна Абас,  аўтар гэтых радкоў і бацькі вучняў 8 “А” класа. “Я – грамадзянін Беларусі” – тэма першага занятку. Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Людміла Уладзіміраўна Лазоўская нагадала дзецям, што першы ўрок праходзіць напярэдадні Дня беларускага пісьменства, а таму ўсё, што звязана з беларускім словам – для нас роднае і блізкае. Гарады, вёскі, азёры і рэкі, лясы і дубравы, працавітыя і таленавітыя людзі, жывое трапяткое беларускае слова – усё гэта і ёсць наш край, які мы павінны любіць і шанаваць, ведаць яго гісторыю, свае карані.

Людміла Уладзіміраўна дапоўніла сваё выступленне слайд-фільмамі пра гарады, дзе з 1994 года праходзілі святы беларускага пісьменства, пра творчасць вялікіх песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа, нагадала пра цэлую плеяду творчай Капыльшчыны. Вучні дапаўнялі настаўніцу, чыталі вершы. Атрымаўся не проста ўрок, а імпрэза, прасякнутая душэўнай цеплынёй і любоўю да сваёй краіны.

Марыя ШЭІНА

Фота аўтара




info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей