Выраз “жаночае шчасце” заўсёды на слыху. Мы ад усяго сэрца жадаем яго сваёй маме, сяброўцы, сястры. У чым жа яно, жаночае шчасце? Зразумела, што для кожнай жанчыны шчасце — гэта штосьці сваё. А вось Раіса Шыдлоўская з г. Капыля ведае дакладна: шчасце ў дзецях, надзейным мужчынскім плячы мужа Андрэя і ўсебаковай падтрымцы сваіх родных! Гэтае пачуццё ўмацавалася ў жанчыны, калі ў маладой пары нарадзіліся двайняты. Любоў і пяшчота пануюць у іх сям’і. На-дзейным памочнікам для Раісы стала і старэйшая дачка Кацюша.
НА ЗДЫМКУ: Раіса Шыдлоўская з дачкой Кацяй і двайнятамі Таццянай і Максімам.
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии