Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Інтэлект, творчасць, патрыятызм

03.09.2012
Традыцыйная жнівеньская педагагічная нарада адбылася ў Капылі напярэдадні новага навучальнага года. Яе тэма – “Інтэлект, творчасць, патрыятызм – прыярытэтныя напрамкі сістэмы адукацыі Капыльскага раёна ў 2012-2013 навучальным годзе”. Сёлета форум педагогаў быў асабліва ўрачысты, бо праходзіў ён у год святкавання 80-годдзя з дня ўтварэння аддзела адукацыі. [caption id="attachment_21099" align="aligncenter" width="443" caption="Святочнае шэсце"][/caption] Адметнасцю педканферэнцыі стала святочнае шэсце, якое прадэманстравала дасягненні сістэмы адукацыі Капыльшчыны ў мінулым навучальным годзе перад шаноўнымі гасцямі і ўсімі ўдзельнікамі форума. Адкрылі мерапрыемства выхаванцы дашкольных устаноў горада. Потым эстафету падхапілі медалісты, выпускнікі 2012 года і будучыя першакласнікі, пераможцы прадметных алімпіяд, навучэнцы, якія дасягнулі значных вынікаў у навукова-даследчай дзейнасці, а таксама іх педагогі. Віталі ўдзельнікі канферэнцыі і прадстаўнікоў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў – “Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі” (акцябраты і піянеры), “Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі”, юных інспектараў руху, “Беларускай маладзёжнай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных”, членаў школьных лясніцтваў. Закончылі шэсце юныя спартсмены – пераможцы шматлікіх спаборніцтваў і іх педагогі. Усіх удзельнікаў падтрымлівалі апладысменты ўдзячных гледачоў. [caption id="attachment_21100" align="aligncenter" width="443" caption="Т. Цвірко, А. Жданеня і А. Абросімаў на выставе"][/caption] Далей дзейства перамясцілася ў раённы Цэнтр культуры. У фае былі аформлены выставы пераможцаў спаборніцтва за 2011–2012 н. г., метадычнай літаратуры, тэхнічнай творчасці і выстава-конкурс кветкавых кампазіцый. Начальнік аддзела адукацыі Капыльскага райвыканкама Аляксей Абросімаў падвёў вынікі мінулага навучальнага года, акрэсліў праблемы, над якімі неабходна працаваць на перспектыву. Значная ўвага будзе нададзена развіццю інтэлекту, творчасці і выхаванню патрыятызму. (Тэзісы даклада былі надрукаваны ў нумары газеты “СП” за 25 жніўня). [caption id="attachment_21102" align="aligncenter" width="443" caption="Грамата Міністэрства адукацыі - Т. Ермаловіч"][/caption] Педагогаў Капыльшчыны віталі і ўручалі ім заслужаныя ўзнагароды старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Жданеня, галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Таццяна Цвірко, старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, якой, дарэчы, у гэты дзень афіцыйна быў уручаны нагрудны знак “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. Вітала ўдзельнікаў нарады і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Камёнка.

А самыя высокія ўзнагароды атрымалі: граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь – дырэктар СШ №2 г. Капыля Дзмітрый Рамановіч і настаўніца музыкі гэтай жа навучальнай установы Таццяна Ермаловіч, Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама – настаўніца фізікі Быстрыцкай СШ Ірына Амброжы і выхавацель Слабада-Кучынскага дзіцячага сада Ірына Кукраш, Падзяку ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама – намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Ванелевіцкай СШ Валянціна Ясючэня.

[caption id="attachment_21103" align="aligncenter" width="443" caption="Маладыя спецыялісты-педагогі 2012 года"][/caption] На канферэнцыі былі падве- дзены вынікі спаборніцтва “За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі”. Так, у намінацыі па арганізацыі навучальнага працэсу лепшай сярод гарадскіх школ прызнана СШ №3 г. Капыля (дырэктар Вячаслаў Ярмалінскі), сярод сельскіх – Ванелевіцкая СШ (дырэктар Наталля Пішчэўская). Лепшай гарадской дашкольнай установай стаў яслі-сад №3 г. Капыля (загадчыца Алена Бурак), а сельскай – Цімкавіцкі яслі-сад (загадчыца Марына Корзун). У дзвюх намінацыях – па арганізацыі выхаваўчага працэсу і інфарматызацыі адукацыі – лідзіруе Бучацінская СШ (дырэктар Святлана Сташаніна). Лепшай па арганізацыі метадычнай і кадравай работы прызнана СШ №2 г. Капыля (дырэктар Дзмітрый Рамановіч), па выхаванні культуры здароўя і фарміраванні здаровага ладу жыцця – гімназія №1 г. Капыля (дырэктар Ірына Абас), па арганізацыі фінансава-гаспадарчай дзейнасці – Лясноўская СШ (дырэктар Любоў Войцік). Сярод устаноў дадатковай адукацыі перамог цэнтр творчасці дзяцей і моладзі (дырэктар Валянціна Маліноўская). [caption id="attachment_21104" align="aligncenter" width="443" caption="На плошчы – спартсмены"][/caption]

Не абышлося ў гэты дзень і без ушанавання маладых спецыялістаў, якіх сёлета прыехала на Капыльшчыну больш за трыццаць. Іх сустрэлі хлебам-соллю, уручылі працоўныя кніжкі і сувеніры, а наказ на будучае зрабіў ветэран педагагічнай працы, дырэктар СШ №3 г. Капыля Вячаслаў Ярмалінскі. У сваю чаргу маладыя педагогі падарылі кветкі тым настаўнікам, якія сваё жыццё аддалі школе.

Педагогам раёна перадалі відэапрывітанне іх выхаванцы, а таксама музычныя і танцавальныя нумары юныя артысты Капыльшчыны. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА, студэнта аддзялення журналістыкі ІПП  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей