Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

18

Прафсаюзы раіліся

31.08.2012
Напярэдадні новага навучальнага года адбыўся семінар-вучоба старшынь прафкамаў устаноў адукацыі раёна, у якім прыняла ўдзел загадчыца аддзела сацыяльна-эканамічнай работы Мінскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Рыжанкова. У ліку разгледжаных актуальнае пытанне атэстацыі педагагічных кадраў. Так, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь уносяцца некаторыя змены ў палажэнне аб атэстацыі. Напрыклад, цяпер уводзіцца кваліфікацыйная характарыстыка педагога – настаўнік-метадыст (ва ўстановах з пасадай настаўніка, без выхавальніка). Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя зараз павінна пацвярджацца кожныя пяць гадоў ва ўстановах павышэння кваліфікацыі, а першая і другая – на месцах. Таксама былі разгледжаны пытанні аплаты працы. Вопытам работы ў гэтым напрамку ў Расіі падзялілася Тамара Рыжанкова, якая наведала суседнюю краіну. Старшынёй райкама галіновага прафсаюза Людмілай Камёнка была звернута ўвага на заключэнне калектыўных дагавораў, работу з маладымі спецыялістамі і ветэранамі. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей