У другой палове жніўня ў раёне праходзяць чарговыя пасяджэнні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
Асноўнымі пытаннямі, вынесенымі на разгляд, сталі гатоўнасць устаноў адукацыі да новага навучальнага года, падрыхтоўка прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсаветаў, да работы ў зімовых умовах. Не губляюць сваёй актуальнасці выкарыстанне земляў, паляпшэнне санітарнага стану гаспадарчых аб’ектаў, узмацненне пажарнай бяспекі аб’ектаў сацкультбыту і домаўладанняў грамадзян. Традыцыйна застаюцца на кантролі звароты грамадзян і іншыя пытанні.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии