Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

225

Дзяцінству сонца падарыце

15.07.2010

Становіцца добрай традыцыяй падчас летніх канікул у клубных установах раёна ладзіць агляды на лепшую пастаноўку культурна-масавых мерапрыемстваў для дзяцей. Што ж адметнага прапанавалі хлопчыкам і дзяўчынкам клубнікі сёлета? Пра гэта расказвае загадчыца аддзела культурна-масавай работы РЦК Любоў ГАЛУБОВІЧ.

— Было падрыхтавана да агляду сем конкурсных праграм, якія праходзілі як на закрытых пляцоўках, так і на адкрытых. У гэтым годзе агляд распачалі работнікі Скабінскага СДК і Дзяржынскага СК святам “Ёжкін лес”. Казачныя героі прапаноўвалі ўдзельнікам мерапрыемства розныя гульні і забавы. Усё тэатралізаванае дзейства закончылася вясёлай дыскатэкай.

Не менш цікавай была сумесная праграма, падрыхтаваная рэжысёрска-пастановачнай групай у складзе работнікаў Песачанскага СДК, Лоцвінскага СДК і Сл.-Кучынскага СК. Тут можна было пагуляць па кірмашы, паглядзець на розныя дзівосы. Чаго толькі не прапаноўвалі клубныя работнікі сваім маленькім гасцям: агародніну і салодкае, забавы на ўсе густы. У кожнай гандляркі можна было выйграць кірмашовую валюту — “тыгрыкі”, а потым яе абмяняць на прыз.

Адметным стала выступленне работнікаў Пацейкаўскага, Душаўскага і Лясноўскага сельскіх Дамоў культуры з праграмай “Как здорово, что все мы здесь…”. Адрознівалася яна ў першую чаргу сваёй масавасцю, добрай ігрой вядучых і тым, што ў ролі “дзяцей” выступалі… настаўнікі.

Згодна з paшэннем журы менавіта праграма “Как здорово, что все мы здесь…” прызнана лепшай у намінацыі “за рэжысёрскае і мастацкае вырашэнне”. За арыгінальнасць сцэнічнага матэрыялу была адзначана праграма “Запрашаем на кірмаш”. Але самую лепшую адзнаку мерапрыемствам выставілі дзеці. Яны актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах і цікавіліся: "Калі ж будзе наступнае свята?"

Запісала Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей