Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Справы вясковыя па стане на 4 верасня 2012 г.

06.09.2012
Гаспадаркі Капыльшчыны распачалі ўборку цукровых буракоў. Гэта культура ўжо ўбрана на 273 га, накапана 7435 т, сярэдняя ўраджайнасць - 272,3 ц/га. Пакуль што самыя ўрадлівыя палеткі ў ААТ «Капыльскае», дзе атрымліваюць па 370 ц/га. У раёне выцераблена 435 га льну, з іх 250 га - на землях, арандаваных Нясвіжскім ільнозаводам, 85 га - Слуцкім ільнозаводам, 100 га - у ААТ «Скабін». Шэсць сельгаспрадпрыемстваў, якія займаюцца вырошчваннем грачыхі, закончылі ўборку гэтай культуры. Усяго ж у раёне ўжо ўбрана яна на 356 га (75,6% да плана), намалочана 534 т, сярэдняя ўраджайнасць - 15 ц/га. Звыш 20 ц/га атрымалі ў ААТ «Праснакі» і «Капыльскае». На адзначаную дату бульба ўбрана на 145,4 га, што складае 13,1% ад неабходных плошчаў. Накапана 3660 т пры сярэдняй ураджайнасці 252 ц/га. Як і ў папярэднія гады, найбольш ура- джайныя палеткі другога хлеба ў ААТ «Старыца-Агра» (300 ц/га) і «Скабін» (276 ц/га).  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей