Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Лідары па натуры

16.08.2012
На працягу ўсёй уборачнай мы сачылі за ходам спаборніцтва  маладых удзельнікаў жніва. Пераможцамі сярод маладзёжных экіпажаў прызнаны  браты Ігар і Дзмітрый Цвілевічы з СГФ “Руднае”, якія падчас уборачнай кампаніі працавалі на КЗС-1218. Сёлета намалот іх склаў 1787 тон з 429 га. [caption id="attachment_20669" align="aligncenter" width="443" caption="Дзмітрый і Ігар Цвілевічы"][/caption] Дзмітрый працуе ў Мінску на СТА слесарам па рамонце аўтамабіляў, а падчас уборкі збожжавых прыязджае да брата-механізатара, які жыве ў Рудным. У складзе экіпажа яны працуюць ужо сем гадоў і дабіваюцца поспехаў. Так, у 2008 годзе браты Цвілевічы ўдзельнічалі ў абласных “Дажынках” у Любані і атрымалі каштоўныя падарункі. А цяпер таксама вызначыліся: іх прозвішчы будуць занесены на абласную Дошку гонару на інтэрнэт-партале “Моладзь Міншчыны”, якая стартавала ў пачатку жніўня гэтага года. Першы сакратар РК ГА “БРСМ” Аляксей Загорцаў і член  Капыльскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ларыса Юха прыехалі на поле, каб павіншаваць пераможцаў. Ад Капыльскага райвыканкама ім былі ўручаны маланкі-падзякі, ад Капыльскай раённай арганізацыі “Белая Русь” — прадуктовыя наборы, сімволіка і граматы, ад РК ГА “БРСМ” — вымпелы і граматы. Павел ШЭІН Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей