Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 23)

16.08.2012
ПАДВОР’І. Уборку прысядзібных участкаў вяскоўцаў вядуць большасць сельгаспрадпрыемстваў. Намалочана 901 тона збажыны пры сярэдняй ураджайнасці 43,5 ц/га. СЕНА. На падвор’і жыхароў сельскіх населеных пунктаў дастаўлена 884 тоны сена (летась — 715 тон). Больш за ўсё сена завезена з РСУП “Бабоўня” — 156 тон і КСУП “Доктаравічы” — 126 тон. МАЛАДНЯК. З пачатку года ў насельніцтва закуплена 424 цяляці. Найбольшы паказчык у Бабаўнянскім сельсавеце — 63. У гаспадаркі, размешчаныя на тэрыторыі мясцовых сельсаветаў, прададзена 236 галоў, у іншыя сельгаспрадпрыемствы раёна  — 26. НАРАДЖАЛЬНАСЦЬ. Сёлета ў аддзеле запісу актаў грамадзянскага стану зарэгістравана 168 навароджаных: 86 хлопчыкаў і 82 дзяўчынкі. Папулярнымі імёнамі ў капылян сталі Кірыл, Павел, Мікіта, Мацвей, Дзмітрый, Арцём і Валерыя, Дар’я, Паліна, Марыя, Кацярына, Вікторыя. ВЫСТАВА. У выставачнай зале раённага краязнаўчага музея на працягу месяца будзе працаваць выстава “Льняные смотрины”. На ёй прадстаўлены работы майстроў-канкурсантаў, удзельнікаў ІІІ абласнога свята-конкурсу па ткацтве ручніка “Млечны шлях ад рук бабулі” са Старадарожскага, Любанскага, Вілейскага, Узденскага, Нясвіжскага, Крупскага, Слуцкага, Валожынскага, Барысаўскага, Капыльскага раёнаў. Ягады. Тэрміны збору ягад журавіны і брусніц вызначаны ў рэгіёнах нашай рэспублікі. У Мінскай вобласці па брусніцы можна збірацца з 25 жніўня, па журавіны - з 8 верасня. Падрыхтавалі М. САКОВІЧ, Т. БОХАН, У. СКРЫПІНСКІ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей