Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Конкурс завершаны? Коннкурс… працягваецца

15.08.2012
У раёне праведзены конкурс “Лепшае падвор’е–2012”. Былі прыняты заяўкі з розных куткоў Капыльшчыны, і аўтарытэтнае журы ацаніла кожны гаспадарскі двор. Без увагі не застаўся ніхто.  Як доказ таму - серыя фотаздымкаў у раённай газеце “Слава працы” прысядзібных участкаў амаль усіх удзельнікаў конкурсу, які, дарэчы, праводзіўся сярод дзвюх катэгорый жыхароў – ветэранаў і моладзі. Велізарную працавітасць і цярпенне, веды, багатае ўяўленне і фантазію прыйшлося прыкласці канкурсантам для таго, каб іх падворак стаў адным з лепшых. [caption id="attachment_20651" align="aligncenter" width="443" caption="Удзельнікі конкурсу і члены журы"][/caption] Некалькі  дзён  таму ў зале  пасяджэнняў райвыканкама адбылося ўзнагароджванне за лепшае падвор’е. Старшыня раённага Савета ветэранаў, член журы Казіміра Мікалаеўна Ганчар выказала ўсім удзельнікам падзяку за ўдзел у конкурсе, пахваліла ветэранаў, якія нават у такім сталым узросце ствараюць прыгажосць і падтрымліваюць чысціню на сваіх падворках. “Маладыя павінны вучыцца гэтаму ў старэйшага пакалення”, – дапоўніла Казіміра Мікалаеўна. Лепшым ветэранскім падвор’ем прызнана сядзіба Тамары Аляксандраўны Крэпскай з вёскі Выгода. Участак аформлены аднагадовымі і шматгадовымі кветкамі і дэкаратыўным кустоўем. Ужо шмат гадоў Тамара Аляксандраўна ўзначальвае  ветэранскую арганізацыю ЗАТ “Жыліхава”. Другое месца ў конкурсе дасталося Тамары Рыгораўне Лявар з аг. Цімкавічы. Падвор’е ўпрыгожана кветкамі, дэкаратыўным кустоўем. Гаспадыня гэтай сядзібы хоць і на пенсіі, але працягвае працаваць намеснікам дырэктара па гаспадарчай частцы ДУА “Цімкавіцкая СШ”. А вось у асабістым падвор’і Ніны Васільеўны Сівец, якая жыве ў Доктаравічах, заўсёды шмат жывёлы. І цяпер у яе гаспадарцы чацвёра свіней, 30 куранят-бройлераў, 60 курэй. Нягледзячы на гэта, яе падвор’е чыстае і акуратнае. Ніне Васільеўне прысудзілі ганаровае трэцяе месца. [caption id="attachment_20652" align="aligncenter" width="443" caption="К. М. Ганчар"][/caption] Пасля аб’яўлення галоўных пераможцаў, журы падвяло вынікі ў розных намінацыях. Так, лепшай падсобнай гаспадаркай прызнана падвор’е Станіславы Антонаўны Маляўка з Руднага. Сядзіба аформлена шматлікімі відамі мнагалетнікаў, адналетнікаў і дэкаратыўнага кустоўя. Таксама на тэрыторыі знаходзіцца альтанка, дэкаратыўная арка, два вадаёмы, фантанчык, куточкі для адпачынку, дэкаратыўныя гіпсавыя скульптуры. Пераможцай у намінацыі “Лепшае падвор’е па эстэтычным афармленні” стала Паліна Сямёнаўна Коўзусь з Лоцвін. Яе прысядзібны ўчастак уяўляе прасторную паляну, дзе растуць толькі дэкаратыўныя расліны і кветкі. [caption id="attachment_20653" align="aligncenter" width="443" caption="М. Л. Сандрозд віншуе Т. А. Крэпскую з в. Выгода"][/caption] А вось некалькі цікавых фактаў пра пераможцу ў намінацыі “Арыгінальнасць і кветкавае афармленне падвор’я”, якой стала Ніна Аляксандраўна Забела з Ляснога. Яна вырошчвае рэдкія віды кустоўя і кветак. Пра яе падвор’е тройчы публікаваліся матэрыялы ў “Савецкай Беларусі”. У цяпліцах вырошчваецца больш за 70 сартоў вінаграда. Гаспадаром “Гарадскога падвор’я высокай культуры” стаў Эдуард Барысавіч Пацэнкер з Капыля. Разам з жонкай Валянцінай Віктараўнай яны стварылі выдатны эстэтычны шэдэўр – узвялі каплічку перад домам, такой няма ні ў Капылі, ні ў раёне. [caption id="attachment_20654" align="aligncenter" width="443" caption="Л. М. Камкова ўручае падарунак Н. Я. Калевіч з аг. Лясное"][/caption] Ядвіга Іосіфаўна Яльніцкая (аг. Цімкавічы), Яўгенія Мікалаеўна Цітко (в. Чырвоны Партызан), Міхаіл Іванавіч Данілевіч (аг. Мажа) прызнаны пераможцамі ў іншых намінацыях. Ім уручаны грашовыя прэміі. Астатніх удзельнікаў журы таксама адзначыла – кожнаму былі ўручаны каштоўныя падарункі, арганізаваныя райкамамі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў, адукацыі і навукі, культуры, работнікаў АПК, прафсаюзнымі арганізацыямі ААТ “Капыльскі РКБА”, аўтамабільнага парку №21, работнікаў аховы зда-роўя, Капыльскай РА РГА “Белая Русь”, ЦБП №609 у г. Капылі філіяла №620 ААТ “ААБ Беларусбанк”. Уладальнікамі гэтых прэмій сталі Святлана Іванаўна Астрэйка (в. Сл-Кучынка), Ганна Сямёнаўна Кунцэвіч (в. Чарнагубава), Кацярына Яфімаўна Дзятловіч (аг. Цімкавічы), Іван Максімавіч Пішчэўскі (в. Лешня), Анатоль Мікалаевіч Буцько (аг. Скабін), Надзея Канстанцінаўна Караленка (аг. Лясное), Марыя Сцяпанаўна Рымашэўская (в. Андросаўшчына), Ніна Пятроўна Тарчыла (в. Душава), Святлана Канстанцінаўна Швайбовіч (в. Сцяпуры), Ніна Іванаўна Іванова (в. Праснакі), Ганна Аляксандраўна Фалько (в. Кукавічы), Іван Канстанцінавіч Дылеўскі (аг. Цімкавічы), Аляксандра Пятроўна Нячай (в. Блеўчыцы), Барыс Барысавіч Касцюк (аг. Старыца), Ніна Яраславаўна Калевіч з аг. Лясное.

Падчас узнароджвання падарункі ўручалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Леанідаўна Сандрозд, начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Міхайлаўна Камкова, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК  Аляксандр Іванавіч Татарыцкі і старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Мікалаеўна Ганчар. У конкурсе на “Лепшае сельскае падвор’е” сярод маладых прынялі ўдзел 13 сем’яў Капыльскага раёна. Некаторыя не першы год удзельнічаюць у конкурсе, кожны раз ствараючы нешта новае. “Дзякуй ветэранам за тое, што паказваюць прыклад маладым, - сказаў першы сакратар РК ГА “БРСМ”  Аляксей Загорцаў. - Прыемна бачыць разнастайныя архітэктурныя формы і дагледжаныя подвор’і моладзі”. У намінацыі “Сам сабе гаспадар” адным з прызёраў стаў Аляксандр Кісялевіч з Канюхоў. Ён гаспадарыць адзін, і гэта ў яго выдатна атрымліваецца. На плеценым плоце развешаны гарлачыкі, каля дома – прыгожая альтанка. Яшчэ адным прызёрам у гэтай намінацыі стаў Сяргей Бохан з Цімкавіч, дом якога адрозніваецца ад усіх сучасным выглядам і мінімалізмам. А вось у намінацыі “Мой дом – мая крэпасць” прызёрамі стала сям’я Мялешкаў з Капыля, якія першы раз удзельнічаюць у гэтым конкурсе. Трымаюць яны хатнюю птушку, даглядаюць агарод і кветкі. Гэта вельмі актыўная сям’я – прымалі ўдзел у розных раённых і абласных конкурсах, такіх як “Супертата”, “Уладар сяла”, “Маладая сям’я года” і інш. [caption id="attachment_20656" align="aligncenter" width="443" caption="А. Загорцаў віншуе А Кісялевіча з Канюхоў"][/caption] Пераможцай у намінацыі “Очумелые ручки” з’яўляецца сям’я Логманаў са Сл.-Кучынкі, якая набыла надзіманы басейн, які з’яўляецца лепшым месцам у час спякоты для дзяцей. Жонка Таццяна знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, выхоўвае двух дзяцей – сына і дачку, Уладзімір працуе механізатарам у СГФ “Крыніца”. У астатніх намінацыях прынялі ўдзел Віталь і Наталля Юха (в. Бабоўня), Алег і Ала Пяцігорцы (аг. Быстрыца), Аляксандр і Марыя Дзічкоўскія (аг. Быстрыца), Сяргей і Яўгенія Касабуцкія (аг. Мажа), Валянцін і Наталля Ермалінскія (аг. Цімкавічы), Віктар і Святлана Пыка (в. Папоўцы), Аляксандр і Наталля Сянькевічы (в. Сл.-Кучынка), Уладзімір і Тамара Місько (в. Праснакі), Аляксей і Алена Калінавы (в. Душава). Прызёры выказалі словы падзякі Капыльскаму райвыканкаму за падтрымку ў арганізацыі цудоўнага конкурсу, ініцыятарамі якога выступілі раённы Савет ветэранаў, аддзел па справах моладзі райвыканкама, РК ГА “БРСМ”. У канцы мерапрыемства старшыня раённага Савета дэпутатаў М. Л. Сандрозд падзякавала ўсім прысутным і тым, хто не змог прыехаць на мерапрыемства. Яна адзначыла: “Вельмі прыемна, што конкурс мае шмат прыхільнікаў, а значыць пашыраецца геаграфія тых, хто ўтрымлівае свае падвор’і ў добрым стане і чысціні. Думаю, што ў наступным годзе ўзнагароджванне перамесціцца ўжо ў залу раённага Цэнтра культуры”. Павел ШЭІН, студэнт аддзялення журналістыкі ІПП Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей