Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Добрым выданням – добры дзень!

15.09.2012
У рамках Года кнігі ў час летніх канікул Скабінская сельская бібліятэка правяла шмат цікавых мерапрыемстваў, мэта якіх – выхоўваць у дзяцей любоў да кнігі, прывіваць беражлівыя адносіны да яе. Адным з лепшых мерапрыемстваў атрымалася літаратурная гульня “Падарожжа па краіне С. Маршака”, падчас якой дзеці змаглі пазнаёміцца з творчасцю аўтара. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра творчасць такіх паэтаў і пісьменнікаў, як В. Асеевай, К. Чукоўскага, М. Чарняўскага і іншых. Была таксама арганізавана прэзентацыя кнігі Н. Голубевай “Сказки тетушки Руфь”, якая была прызнана лепшай дзіцячай кнігай у намінацыі “Разам з кнігай мы расцём”. Бібліятэка таксама ўдзяляе шмат увагі прапагандзе беларускай літаратуры. Так, да 100-годдзя з дня нараджэння М. Танка праводзілася літаратурнае лато “Ехаў казачнік Бай”. Спадабалася нашым наведвальнікам вясёлае падарожжа па творчасці М. Пазнякова “Ехаў поўны воз дзівос”. Праводзілася прэзентацыя новай кнігі І. Муравейкі “Растуць дзеці”. Сумесна са Скабінскім СДК былі арганізаваны выставы дзіцячых малюнкаў “Я малюю лета” і “Мой любімы казачны герой”. Лепшыя малюнкі атрымаліся ў Аляксандры Перадзерый і Уладзіславы Пашкевіч, Аліны Мароз і Дзмітрыя Маляра, Анастасіі Бойка, Паўла Шмыгіна і Паўла Юшкевіча. А лепшымі чытачамі нашай бібліятэкі з’яўляюцца Глеб і Сямён Сідарэвічы, Павел Шмыгін, Алеся Шандзіцава і Аліна Баран. Разам з кнігай мы расцём. Валянціна ВІСЛАУС, бібліятэкар Скабінскай сельскай бібліятэкі    

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей