Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

“Кніга ў маім жыцці”

15.09.2012
2012 год аб’яўлены ў краіне Годам кнігі. Нягледзячы на развіццё навейшых тэхналогій, ёсць людзі, якія не проста чытаюць, а захапляюцца кнігай. Гэта радуе. Бібліятэкар Быстрыцкай сельскай бібліятэкі Ларыса Сцепанчук правяла сярод сваіх чытачоў бліц-апытанне «Кніга ў маім жыцці». Настаўніца беларускай мовы Быстрыцкай СШ Тамара КОШАЛЬ: — Нельга ўявіць сабе жыццё без кнігі. Яна дапамагае чалавеку вучыцца, стаць адукаваным, даведацца пра ўвесь свет. Таму яе і называюць крыніцай ведаў. Кніга вядзе нас па таемных сцежках мінулага, імчыць разам з намі ў будучыню, вучыць аддана служыць Радзіме, любіць родную зямлю, сваіх бацькоў. Таму яе любяць як малыя, так і старыя. Кніга дапамагае мне жыць і працаваць. Яна дае адказы на няпростыя жыццёвыя пытанні. Пенсіянерка Ніна Рыгораўна СЕРГІЕНЯ: — Если возраст твой преклонный, Книга - лучший друг. Почитаешь, помечтаешь И уснешь спокойно вдруг. Книги разные читаешь: Про войну и про любовь. Внучке сказку вспоминаешь, Детством мы живем порой. Электрамеханік Капыльскага РВЭС Наталля Міхайлаўна КАРАНЕВІЧ: — Кніга ў маім жыцці, мабыць, — самая блізкая сяброўка. Яна пастаянна са мной: на тумбачцы каля ложка, у сумцы ў дарозе, заўсёды пад рукой. Вельмі часта прачытанае ў кнізе нейкім чынам пераклікаецца з падзеямі ў маім жыцці. Там я знаходжу адказы на некаторыя пытанні, мудрыя парады. Кніга — самы прыемны суразмоўца. Па настроі можна выбраць любую тэму: любоўны раман, дэтэктыў (сучасны, гістарычны або іранічны), фантастыку, героіка-патрыятычныя раманы.  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей