У рэспубліканскім аглядзе ўтрымання і тэхнічнага стану жыллёвага фонду за 2011 год пераможцам па трэцяй катэгорыі прызнана КУП «Капыльскае ЖКГ» (дырэктар Г. А. Карэеў).
Дадзенае рашэнне вынесена калегіяй Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Само прадпрыемства і начальнік участка «Поўдзень» Капыльскай ЖКГ Н. М. Пыско ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі вышэйзгаданых ведамстваў.
Таццяна БОХАН
Комментарии