
Прававая тэматыка займае значнае месца на старонках раённай газеты «Слава працы».
Па выніках спецыяльнага конкурсу, праведзенага ўпраўленнем унутраных спраў Мінаблвыканкама, быў адзначаны адзін з супрацоўнікаў капыльскай раёнкі. За ўсебаковае асвятленне і прапаганду дзейнасці міліцыі Міншчыны, плённае супрацоўніцтва ў пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў і раскрыцця злачынстваў Грамата за подпісам начальніка ўпраўлення Івана Саўчыца ўручана адказнаму сакратару «СП» Уладзіміру Скрыпінскаму.
Комментарии