Намеснік старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Ала Раеўская ўзнагароджана нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі». Загад падпісаны міністрам культуры Паўлам Латушкам. Такой высокай узнагароды Ала Марксаўна удастоена за значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, шматгадовую плённую працу, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за плённую творчую працу, асабісты ўклад у арганізацыю вольнага часу насельніцтва, захаванне і развіццё народных мастацкіх традыцый адзначана Любоў Галубовіч – загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы Капыльскага раённага цэнтра культуры, рэжысёр народнага тэатра гульні і гумару «Капыльскія пацехі».
Комментарии