Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

89

Старэйшына знойдзе падыход да кожнага

03.08.2012
Нашу сустрэчу старэйшына пачала з набалелых праблем вяскоўцаў. — Магазін зачынены, прыязджае аўталаўка, але, на жаль, не заўсёды асартымент можа задаволіць, ды і ўмовы прывозу прадуктаў, — адзначае Вера Чаркас. — У вёску не заязджае маршрутны аўтобус, а да бліжэйшага прыпынку ў Мажы тры кіламетры, наняць таксі да Капыля — 26 тысяч рублёў, але ж даводзіцца карыстацца. А яшчэ пытанне па дарозе да той жа Мажы. Гэта не дарога, а яма на яме. З дапамогай сельвыканкама звярталіся і ў ДРБУ-124, і ў райвыканкам, аднак пакуль ніякіх зрухаў. Хвалюе Веру Андрэеўну і добраўпарадкаванне. Так, усіх дамоў у Вусаве 70, з якіх 35 аформлены дачамі, 3 — мясцовага сельгас-прадпрыемства, а 5 — увогуле не маюць уласнікаў. Многія нашчадкі, хаця і ўступілі ў правы ўладальнікаў, але не прыязджаюць, на заўвагі па навядзенні парадку на сядзібах не рэагуюць. Аднак ёсць і тыя жыхары, якія падтрымліваюць узорны выгляд, вырошчваюць кветкі, займаюцца агародніцтвам. У іх ліку старэйшына назвала Людмілу Маліноўскую, Ніну Сцяпуру, Тамару Мароз, Людмілу Лазюк, Алену Максімчык. Хаця гаспадыні сядзіб ужо сталага ўзросту, але толькі можна пазайздросціць дагледжанасці іх участкаў. — Штогод вясной праводзім суботнікі па добраўпарадкаванні, — дадае Вера Андрэеўна. — Сёлета на грамадзянскіх могілках было спілавана 11 аварыйных дрэў, да восені плануецца яшчэ больш. Актыўна прынялі ўдзел у зборы грошай для агароджвання могілак. Сабрана амаль 3,5 млн рублёў. Ужо закуплены жалезабетонныя панэлі, слупкі выдзеліў сельвыканкам, работы па ўстаноўцы аплачвае ААТ “Мажа-Агра”. Акрамя таго, жыхарамі ўнесена 300 тыс. рублёў добраахвотных узносаў на рахунак Капыльскага сельвыканкама. Хачу адзначыць, што сродкі збіралі ўсе, нават тыя, хто даўно не жыве ў Вусаве, але тут пахаваны іх продкі. Як падкрэсліла напрыканцы Вера Андрэеўна, уся яе работа накіравана на тое, каб зрабіць жыццё ў вёсцы лепшым, знайсці ўзаемаразуменне з яе жыхарамі, каб кветак было больш, чым пустазелля. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА Старшыня сельвыканкама В. Купрыенка (злева) з жыхаркай в. Вусава Л. Маліноўскай і старэйшынай В. Чаркас

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей