Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

40

З пытаннямi — у сельвыканкам

03.08.2012
Работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у Браткаўскім сельвыканкаме арганізавана ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Як паведаміў старшыня сельвыканкама Іван Драцкі, за першае паўгоддзе 2012 года разгледжана 19 пісьмовых і вусных зваротаў грамадзян (90,4% да адпаведнага перыяду 2011 года). У пісьмовых заявах у асноўным утрымліваліся просьбы аб выдачы неабходных даведак аб месцы жыхарства, аб складзе сям’і, аб узгадненні зносу домаўладання. Па звароце наконт патравы пасеваў жывёлай МТФ “Дзягцяныя” вядзецца разбіральніцтва. Вусна звяртаюцца грамадзяне па пытаннях набыцця паліва, вулічнага асвятлення, рамонту дарог. Праведзена 16 выязных прыёмаў насельніцтва па населеных пунктах сельсавета, падчас якіх прынята 18 чалавек. Праз вышэйстаячыя арганізацыі ў сельвыканкам паступіла адна заява, а паўторных увогуле не было. У Браткаўскім сельвыканкаме прадаўжаецца работа па рэалізацыі заяўнага прынцыпу “адно акно”. Па словах Івана Драцкага, за першае паўгоддзе гэтага года паступіла 266 заяў грамадзян па здзяйсненні адміністрацыйных працэдур, што складае звыш 97% да адпаведнага перыяду мінулага года. У тых выпадках, калі вусны зварот не вырашаецца падчас прыёму, ён выкладаецца ў пісьмовай форме. Потым грамадзянам і юрыдычным асобам паведамляецца аб вырашэнні іх пытанняў. Пісьмовыя адказы могуць не накіроўвацца заяўнікам, калі выкананы работы ці аказаны паслугі ў прысутнасці заяўнікаў. Дарэчы, кніга заяў і прапаноў таксама вя-дзецца ў сельвыканкаме і прад’яўляецца па першым патрабаванні. Запісаў за справаздачны перыяд у ёй няма. Старшыня сельвыканкама І. В. Драцкі праводзіць асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб адзін раз на тыдзень па зацверджаным графіку (кожную сераду з 8 да 14 гадзін). Сяргей КОЗЕЛ  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей