РЭКАНСТРУКЦЫЯ. Рабочая група на чале з першым намеснікам старшыні аблвыканкама Аляксандрам Замжыцкім у мінулую суботу знаёмілася з ходам рэканструкцыі МТФ у Капыльскім раёне.
КОНКУРС. Аб’яўлены раённы конкурс «Лепшае сельскае падвор’е-2012» сярод маладых сем’яў, вынікі якога будуць агучаны 7 жніўня адначасова з конкурсам «Лепшае ветэранскае падвор’е».
АГІТБРЫГАДЫ. Сёлета падчас жніва ў раёне будуць працаваць шэсць агітбрыгад. У іх склад увойдуць супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, па справах моладзі, сферы культуры, рэдакцыі раённай газеты. Выезд у гаспадаркі плануецца некалькі разоў на тыдзень.
СПАРТАКІЯДА. З 27 па 29 ліпеня ў Капылі адбудзецца рэспубліканская спартакіяда дзяржаўнага аб’яднання “Белвтормет”. 10 каманд з усіх абласцей краіны будуць спаборнічаць у шасці відах спорту і разнастайных конкурсах
.
Комментарии