Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, па стане на 20 ліпеня ў сельгаспрадпрыемствах раёна збожжавыя культуры ўбраны на 343 га, намалочана 1477,9 т, сярэдняя ўраджайнасць складае 43,1 ц/га.
Вядуць уборку збожжавых чатыры гаспадаркі. У ААТ “Капыльскае” ўжо намалочана 900 т зерня пры ўраджайнасці 45 ц/га. На ўзроўні 43 ц/га яна знаходзіцца ў ААТ “Скабін”, 41,8 ц/га – у ААТ “Ціміразеўскі”. Таксама прыступілі да жніва і ў ААТ “Мажа-Агра”.
Азімы рапс убраны на 4368 га, што складае 76% да плана, намалочана 9646,2 т, сярэдняя ўраджайнасць – 22,1 ц/га. Найлепш урадзіла гэта культура ў ААТ “Піянер-Агра” (35 ц/га), ААТ “Старыца-Агра” (30,2 ц/га), СГФ “Руднае” (28,1 ц/га), ААТ “Семежава” і ААТ “Скабін” (па 27 ц/га).
План па рэалізацыі рапсу выкананы на 73%. Перавыканалі яго ў ААТ “Піянер-Агра”, “Ціміразеўскі”, “Капыльскае”, КСУП “Грозава-агра”, ЗАТ “Жыліхава”, МАУП “Доктаравічы” і СГФ “Руднае”.
Тры сельгаспрадпрыемствы раёна прыступілі да ўборкі бульбы. Ужо накапана 79 т. Ураджайнасць другога хлеба ў ААТ “Старыца-Агра” складае 300 ц/га, ААТ “Скабін” – 280 ц/га і ДП “С “Лясное” – 200 ц/га.
Комментарии