Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Кніга жыцця

14.07.2010
Людзі зямлі капыльскай КНІГА ЖЫЦЦЯ У апошні дзень чэрвеня бягучага года спіс доўгажыхароў Капыльшчыны папоўніўся яшчэ адным імем (іх стала 3)  – Алене Антонаўне Сукала з вёскі Навасёлкі Бучацінскага сельскага Савета споўнілася 100 гадоў. Павіншаваць жанчыну з нагоды юбілею сонечным цудоўным днём з кветкамі і падарункамі  завіталі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Валянціна Козіч (на здымку) і старшыня Бучацінскага сельвыканкама Віталь Чаркас. Бабуля сядзела на канапе, усіх прывячала і гаманіла, смяялася і плакала, абласканая такой увагай. Алена Антонаўна свой век дажывае ў сваёй вёсцы, але ў доме дачкі – Тамары Емяльянаўны, 78-гадовай пенсіянеркі. Двое дзяцей, сямёра ўнукаў і чацвёра праўнукаў – такі жыццёвы здабытак юбіляркі. — Наша мамачка ўсё жыццё працавала ў калгасе. Як у той песні – арала, касіла, вазіла… І сваю гаспадарку трымала, а галоўнае – не было ў яе душы злосці, яна светлы і харошы чалавек, — расказвала дачка. Яны сядзелі ўдзвюх побач, гаманілі аб нечым, разумеючы адна адну з паўслова: дзве родныя душы, блізкія і шчаслівыя. Можа, гэта і ёсць, формула даўгалецця – жыць дзеля іншых, усім жадаць дабра. Шчырыя словы падзякі, пажаданне доўгіх гадоў жыцця і моцнага здароўя ўсім прысутным пажадала на развітанне 100-гадовая юбілярка. Любоў ПЯТРОВА Фота аўтара

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей