Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Чарговыя выезды груп

21.07.2012
На гэтым тыдні адбыліся чарговыя выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы. Падчас іх ішла размова пра вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці і раёна за І паўгоддзе 2012 года, а таксама былі выслуханы хвалюючыя пытанні. Так, група пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Марыі Сандрозд выехала ў ф-л “Лакнея”, дзе былі зададзены пытанні па адлове бадзяжных сабак і якасці пітной вады ў в. Камсамольская. Групе на чале з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення райсельгасхарчу Ірынай Кісляк, якая правяла сустрэчу ў СГФ “Браткава”, паступіла прапанова аб растлумачэнні парадку праходжання абавязковага медыцынскага агляду школьнікамі і дашкольнікамі перад пачаткам навучальнага года. Жыхары в. Руднае звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама Алы Раманоўскай з праблемай рамонту дарогі па вул. Лясной у іх населеным пункце. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей