Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Яблычны бум

25.08.2012
З пачатку жніўня пачалася гарачая пара для нарыхтоўшчыкаў Капыльшчыны — масавая здача яблыкаў насельніцтвам. Сёлета пладовыя дрэвы насамрэч далі багаты ўраджай. Больш за 30 гадоў працуе ў нарыхтоўчай галіне начальнік аддзела нарыхтовак Капыльскага райспажыўтаварыства Ганна Мялешка, але такога ўраджаю яблык, як у гэтым годзе, узгадаць не можа. “Капыльшчына лічыцца садаводніцкім раёнам, — тлумачыць Ганна Пятроўна. — Актыўнае плоданашэнне адбываецца фактычна праз год, і ў гэтыя перыяды мы нарыхтоўваем па 2 тысячы тон. Сёлета проста неверагодны ўраджай”. Асноўная задача, якая стаіць перад нарыхтоўшчыкамі — сабраць прадукцыю ў насельніцтва і не дапусціць яе псавання. Вось тут узнікаюць некаторыя цяжкасці. Па словах Ганны Пятроўны,  у гэтым годзе прыёмку яблык ад насельніцтва штодзень вядуць 6–7 адзінак тэхнікі. Нягледзячы на тое, што нарыхтоўшчыкі працуюць увесь светлавы дзень, выканаць усе заяўкі капылян вельмі складана: калі раней, каб нагрузіць машыну яблык, неабходна было аб’ехаць тры-чатыры вёскі, то сёлета транспарт можна насыпаць даверху, спыніўшыся ў адным двары. Не дзіўна, што па нарыхтоўцы і адгрузцы яблык аддзел нарыхтовак знаходзіцца на лідзіруючай пазіцыі ў Мінскай вобласці. План па нарыхтоўцы яблык (заданне - 1100 тон), упэўнены капыльскія нарыхтоўшчыкі, будзе значна перавыкананы. “Паспрыяла” гэтаму нядаўняя непагадзь, калі пад націскам стыхіі спелыя плады асыпаліся сотнямі, а то і ўвогуле дрэвы ламаліся, нібы запалкі, падаючы на зямлю. Вось дбайныя гаспадары і здавалі дзяржаве сакавітую прадукцыю. Актыўна вядуць здачу яблык гараджане і жыхары блізкіх да Капыля вёсак, дастаўляючы прадукцыю ў цэнтральны нарыхтоўчы магазін сваім транспартам. Вось і пенсіянер Яўген Мікалаевіч Сікорскі разам з унукамі прывёз на сваім коніку каля паўтоны сакавітай прадукцыі. У гаспадара ў садзе трыццаць яблынь, і, зразумела, што ападу хапае… Услед за гужавым транспартам да нарыхтоўчага магазіна, шчыльна нагружаныя мяшкамі яблык, пад’язджалі і легкавушкі. Яшчэ да яблычнага сезона супрацоўнікі райспажыўтаварыства займаліся зборам чарніц, якіх сабрана 2 тоны. Для Капыльскага раёна гэты аб’ём дастаткова ўнушальны, калі ўлічваць, што ягаднік за апошнія гады скараціўся ў разы. Сабраны нядрэнны ўраджай чырвоных і чорных парэчак. Цяпер райспажыўтаварыства вядзе нарыхтоўку чарнаплоднай і чырвонай рабіны, пачалася прыёмка грыбоў лісічак, на якія апошнім часам надвор’е спрыяе. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей