Форма, няхай і міліцэйская, да твару не толькі мужчынам, а, згадзіцеся, і жанчынам. Апошнім яна пасуе нават больш. Наглядны прыклад - здымак
маёра міліцыі Ірыны Адамаўны Савіцкай, якую добра ведаюць не толькі ў райаддзеле ўнутраных спраў, а ўвогуле
на Капыльшчыне.
Закончыўшы ў 1986 годзе
Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі, Ірына ўладкавалася на працу эканамістам на завод ЖБВ, працавала затым бухгалтарам у
Капыльскім кааппраме, пазней - бухгалтарам рэдакцыі газеты
«Слава працы».
На ўсіх пасадах працавала сумленна і марыла стаць...
міліцыянерам. Тут прыкладам для яе быў бацька -
Адам Адамавіч Перагуд - участковы інспектар міліцыі, які праслужыў у міліцыі 29 гадоў і аўтарытэт якога сярод вяскоў- цаў не толькі на той час, а і цяпер - бяспярэчны.
Калі ў 1998 годзе ў райаддзеле міліцыі ўзнікла вакансія, маладая жанчына напісала заяву з просьбай прыняць яе
на службу. Кіраўніцтва РАУС пайшло насустрач, і яе прызвалі, прысвоілі званне
прапаршчык міліцыі. Праз год ужо была
лейтэнантам, і ў хуткім часе абагнала... бацьку, які зволіўся ў запас
капітанам.
На Дзень жанчын Ірыну Адамаўну заўсёды цёпла віншуюць калегі. Далучымся да іх і мы і пажадаем ёй шчасця і дабрабыту, цёплага вясенняга настрою.
Уладзімір СКРЫПІНСКІ
Комментарии