Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

З клопатам пра падсобныя гаспадаркі

13.07.2010

У мінулую сераду адбылася прамая лінія са старшынёй Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Сяргеем Прахорчыкам. Прысвечана яна была вядзенню і развіццю асабістых падсобных гаспадарак. Сяргей Мікалаевіч каменціруе звароты капылян:

— На сёння кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка надае значную ўвагу асабістым падсобным гаспадаркам, развіццё якіх апошнім часам пачало зніжацца: скарачаецца пагалоўе жывёлы, памяншаюцца пасевы збожжавых і агародніны. Усё гэта ў асноўным адбываецца з-за старэння вясковага насельніцтва, якому цяжэй становіцца працаваць на асабістых участках, не маючы той дапамогі сельгасвытворцаў, якая была раней. Таму Прэзідэнт патрабуе надаваць больш увагі жыхарам сельскіх населеных пунктаў, якія трымаюць падсобную гаспадарку.

Што ж паказала прамая лінія, размова з насельніцтвам? Адзначу, што ў Капыльскім раёне няшмат такіх пытанняў, але, на жаль, яны застаюцца. У іх ліку забеспячэнне сенам, падкошванне, догляд сенажацей і пашаў, збор малака з уласных падвор’яў насельніцтва, стан дарог у населеных пунктах, асабліва не на цэнтральных сядзібах. Няважна, колькі сямей жывуць у такіх вёсках, мы павінны годна пра іх клапаціцца, каб жыхары адчувалі сябе не менш абароненымі. Мы заўважылі, што нават калі ёсць тыя, хто хоча мець уласную гаспадарку, то не заўсёды кіраўнікі на месцах імкнуцца пайсці ім насустрач. Усе ўзнятыя пытанні ўзяты на кантроль, і мяркую, што будуць вырашаны станоўча. А супрацоўнікі Камітэта абавязкова правераць іх на месцы.

Запісаў Сяргей КОЗЕЛ


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей