Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 19)

11.07.2012
Выканкам. Вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльскага раёна за першае паўгоддзе 2012 года будуць разгледжаны на пашыраным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое адбудзецца 27 ліпеня. Адказнасць. Нараўне з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў адказнасць за ход уборкі ўраджаю 2012 года будуць несці і кіраўнікі ўпраўленняў, аддзелаў, арганізацый, якія, згодна з рашэннем райвыканкама, замацаваны на перыяд важнай сельскагаспадарчай кампаніі за канкрэтнай гаспадаркай. Кантроль. За захаваннем тэхналагічных патрабаванняў на ўборцы збожжавых культур падчас жніва будуць весці кантроль 4 тэхналагічныя групы з ліку адказных супрацоўнікаў упраўлення райсельгасхарчу і падведамасных яму структур. Конкурс. Члены раённага савета ветэранаў сумесна з рэдакцыяй газеты «Слава працы» гэтымі днямі робяць агляд ветэранскіх падвор’яў з тым, каб у бліжэйшы час назваць пераможцаў раённага конкурсу. Узнагарода. Напярэдадні прафесійнага свята начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Капыльскім раёне Валянціна Кендыш загадам міністра ўзнагароджана нагрудным знакам «Выдатнік падатковай службы». Аздараўленне. Школьнікі Капыльшчыны зараз праводзяць свой адпачынак у лагерах з кругласутачным знаходжаннем на базе Лясноўскай СШ, СШ №3 г. Капыля, Капыльскай дапаможнай школы-інтэрната і ў лагеры «100 дарог» (п. Ратамка Мінскага раёна). Падрыхтоўка. Актыўна вядзецца падрыхтоўка школ раёна да новага навучальнага года. Не застаюцца па-за ўвагай і дзіцячыя сады, дзе арганізаваны рамонт памяшканняў. Энергазберажэнне. На фізкультурна-аздараўленчым комплексе г. Капыля ідзе мадэрнізацыя гарачага водазабеспячэння. Новае абсталяванне дазволіць эканоміць да 30% цеплаэнергіі. Падпіска. У ходзе падпісной кампаніі на 3 квартал і другое паўгоддзе 2012 года агульны разавы тыраж раённай газеты «Слава працы» склаў 5650 экзэмпляраў, што на 380 экзэмпляраў больш, чым у адпаведным перыядзе мінулага года. Паляванне. Плошча паляўнічай гаспадаркі ДЛГУ «Капыльскі лясгас» складае 16,1 тыс. га. У яго распараджэнні 2 домікі паляўнічых, лазня і іншыя пабудовы, зручныя для адпачынку.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей