Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Крэдыты - уласным падвор`ям

09.07.2010

У хуткім часе вяскоўцы, якія вядуць асабістую падсобную гаспадарку, змогуць атрымаць крэдыты для яе развіцця і павелічэння сельгасвытворчасці.

Менавіта на гэта накіраваны падпісаны 14 чэрвеня Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі №302 “Аб прадастаўленні крэдытаў грамадзянам, якія ажыццяўляюць вядзенне асабістых падсобных гаспадарак”. Паводле інфармацыі раённага Савета дэпутатаў, на Капыльшчыне налічваецца звыш 11 тысяч такіх гаспадарак. У іх карыстанні каля 6 тысяч га зямлі, у сярэднім звыш 54 сотак на кожную сям’ю. У прыватнасці, бульбай заняты 2359 га (274 га ў палях севазвароту), збожжавымі – 1170 га (282,6 га) і агароднінай – 398 га.

Крэдыты будуць выдавацца ААТ “Белаграпрамбанк” пад пяць працэнтаў гадавых тэрмінам да сямі год. Іх максімальны памер – 60 млн рублёў. Тэрмін крэдытавання будзе залежаць ад таго, на што ўладальнік асабістай падсобнай гаспадаркі бярэ грошы. Калі на набыццё ўгнаенняў, сродкаў аховы раслін, насення сельскагаспадарчых культур, а таксама аплату паслуг па ўнясенні ўгнаенняў, сродкаў аховы раслін і сяўбы насення сельгаскультур, то не болей, чым на 1 год. На набыццё сельскагаспадарчых жывёл і птушкі – 3 гады. На пакупку парнікоў, будаўнічых матэрыялаў, шматгадовых насаджэнняў пладова-ягадных культур – 5 гадоў. На тэрмін да 7 гадоў – для набыцця сельскагаспадарчай тэхнікі, машын і абсталявання айчыннай вытворчасці.

Як плануецца, прэтэндэнты змогуць звяртацца ў Белаграпрамбанк з усімі неабходнымі дакументамі. На працягу наступных дзесяці дзён у банку дадуць адказ, выдзяляць крэдыт ці не. Грошы будуць пералічваць безнаяўным разлікам, а не выдаваць на рукі наяўнымі.

Крэдыт з ільготнай працэнтнай стаўкай, як лічаць у Белаграпрамбанку, дапаможа падтрымаць развіццё асабістых падсобных гаспадарак.

Ільготныя крэдыты, безумоўна, будуць садзейнічаць умацаванню матэрыяльнага становішча асабістых па- двор’яў.

Сяргей КОЗЕЛ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей