Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Першае пасяджэнне

16.07.2012
11 ліпеня адбылося першае пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі Капыльскай выбарчай акругі №66 па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання. Як паведаміў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Цвірко, на пасяджэнні быў абраны кіруючы склад камісіі. У прыватнасці, старшынёй камісіі стаў Іван Бабко, вылучаны ад Камуністычнай партыі Беларусі, намеснікам старшыні – Мікалай Мацуль (ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў) і сакратаром – Сяргей Цвірко (ад РГА “Белая Русь”). Акруговай камісіяй узгоднена нумарацыя ўчасткаў для галасавання, іх межы і месца знаходжання ўчастковых выбарчых камісій па прадстаўленнях Капыльскага, Клецкага і Слуцкага райвыканкамаў. Спіс участкаў для галасавання будзе апублікаваны райвыканкамамі не пазней за 21 ліпеня. З 12 ліпеня арганізавана дзяжурства членаў акруговай выбарчай камісіі Капыльскай выбарчай акругі №66 для прыёму выбаршчыкаў. Так, у будні можна звярнуцца з 10 да 19 гадзін (перапынак на абед з 14 да 15), у суботу – з 10 да 14 гадзін. Акруговая выбарчая камісія знаходзіцца па адрасе: г. Капыль, пл. Леніна, 6, будынак райвыканкама. Тэлефон для сувязі (8-01719) 55-7-48. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей