Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Майстар родных краявідаў

05.07.2012
Імя капыльскага мастака, педагога Мікалая Скрыгана добра вядома прыхільнікам мастацтва горада і раёна. Не памылюся, калі скажу, што яго карціны ўпрыгожваюць кватэры многіх нашых землякоў, ды і не толькі… Вядома, што знаходзяцца яны і ў Расіі, і нават у Амерыцы. З нагоды 70-годдзя Мікалая Міхайлавіча ў Капыльскім раённым краязнаўчым музеі была разгорнута выстава яго твораў. За якую б тэму ні браўся майстар, усё ў яго атрымліваецца таленавіта і прыгожа: ці то  пейзаж, ці то партрэт, ці што-небудзь яшчэ. Але ўсе яго карціны вылучаюцца сваёй непаўторнасцю, захапленнем, любоўю да роднага краю, філасофскім сэнсам. Як адзначалі падчас прэзентацыі калегі і сябры мастака, тэмы для творчасці ён чэрпае ў коле сям’і, у сяброўскім акружэнні, падчас заняткаў любімай справай – рыбалкай і падчас вандровак па родных мясцінах. Вельмі шмат карцін ён прысвячае гораду і раёну. А пачынаў маляваць хлопчык з в. Кандратавічы ў дзяцінстве. Вельмі захапляўся карцінамі знакамітых савецкіх мастакоў, таму і самому хацелася стварыць нешта падобнае. І атрымлівалася… Падчас вучобы ў школе афармляў насценгазету, таксама любіў шмат чытаць. На першых карцінах з’явіліся краявіды пятрылаўскага лесу, іншых блізкіх сэрцу мясцін. Няпростым быў шлях да мастацкага вучылішча, але паступіў і закончыў яго, потым працаваў мастаком-афарміцелем, настаўнікам малявання. Як педагогу, яму ўдалося прывіць любоў да прыгожага многім сваім выхаванцам, якія прадаўжаюць справу майстра. Менавіта ад іх, іх бацькоў, калег па СШ №2 г. Капыля, сяброў і супрацоўнікаў музея ў адрас мастака-юбіляра гучалі цёплыя віншаванні і шчырыя пажаданні падчас прэзентацыі. Адно з самых асноўных – плённай творчасці яшчэ на доўгія гады. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей