Абласны практычны семінар па раслінаводстве адбыўся на мінулым тыдні на базе ААТ “Старыца-Агра”. На ім прайшлі дэманстрацыйныя выпрабаванні сродкаў аховы раслін трох фірм — “Басф”, “Франдэса” і “Фрарымпекс”.
Мерапрыемства праведзена з мэтай арганізацыі вучобы спецыялістаў АПК па пытаннях практычнага прымянення сродкаў аховы раслін супраць хвароб і шкоднікаў пры вырошчванні сельскагаспадарчых культур. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі інспекцый па насенняводстве, каранціне і ахове раслін, намеснікі начальнікаў упраўленняў райсельгасхарчу па раслінаводстве сталічнай вобласці, аграномы некаторых сельгаспрадпрыемстваў.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии