Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

60

Рапсавыя намалоты

11.07.2012
Падышлі аптымальныя тэрміны ўборкі рапсу. На палях раёна шчыруюць дзясяткі збожжаўборачных машын, каб своечасова яго зжаць. Актыўна вядуць гэту работу такія сельгаспрадпрыемствы, як ДП “Грозава-агра” (па стане на 10 ліпеня ўбрана 39%), СГФ “Крыніца” (19%), ААТ “Ціміразеўскі” (13%), РСУП “С “Прамень” (10,5%), “Мажа-Агра”, “Капыльскае” (10%). У ААТ “Ціміразеўскі” ўборку рапсу распачалі літаральна пяць дзён таму. Пасевы важнай сельскагаспадарчай культуры другі год запар займаюць 800 га. Пачыналі жніво тры камбайнавыя экіпажы, а ўжо на дадзены момант уборку вядуць шэсць машын. Абумоўлена гэта паспяваннем рапсу. аграном-аграхімік Святлана Лазук расказвае: “Крыху папсавалі стан пасеваў моцныя вятры, ёсць палегласці. Таму месцамі зверху культура сухая, а знізу — вільготная. У гаспадарцы трэці год запар культывуем гатункі беларускай селекцыі — “Зорны” і “Дабрадзей”, якія поўнасцю сябе апраўдваюць. А вось шматлікія гібрыды рапсу часта проста не вытрымліваюць нашы непрадказальныя зімы. Вышэйзгаданыя гатункі больш адаптаваныя да такіх умоў надвор’я”. Каб паскорыць  паспяванне рапсу, у “Ціміразеўскім” выкарыстоўваюць дастаткова эфектыўны спосаб — прарэджванне. Фактычна, на палях “выстрыгаюць” палосы, што дазваляе паветру падсушваць культуру знізу. На пытанне, што ж паўз-дзейнічала на даволі неблагі ўраджай рапсу, атрымаў просты, але вычарпальны адказ — захаванне тэхналогіі. Увосень сяўбу выканалі ў аптымальны тэрмін, потым своечасова правялі апрацоўку азотам, мікраэлементамі, гербіцыдамі і г. д. Да таго ж, культура з зімоўкі выйшла ўдала: не назіралася вымачак і вымярзання раслін на палях. Убраць рапс без страт цяжка. Звязана гэта са спецыфічнымі асаблівасцямі расліны: дробныя памеры насення і высокая іх сыпкасць, неадначасовае паспяванне нават на адным і тым жа полі. Гэтыя акалічнасці ў сельгаспрадпрыемстве таксама стараюцца ўлічваць. “Цяпер ідзе ўборка палёў ва ўрочышчы Ракіні. Гэтыя плошчы выбраны невыпадкова — участкі знаходзяцца на пясчанай глебе, — тлумачыць дырэктар ААТ “Ціміразеўскі” Аляксандр Турбан. — Таму рапс тут аптымальна гатовы для ўборкі. На дадзеным этапе ўраджайнасць складае 20-22 ц/га, але ёсць упэўненасць, што гэта лічба будзе значна вышэйшая”. Нягледзячы на тое, што рапс — культура рэнтабельная, плошчы пад сяўбу ў гаспадарцы павялічваць не плануюць. “Для нас 800 гектараў гэтай культуры дастаткова, таму што  да ўборкі збожжавых управімся  ўшчыльную. Цяпер ужо ідзе реалізацыя атрыманага ўраджаю”, — адзначыў Аляксандр Аляксандравіч. Сёлета сельгаспрадпрыемству для выканання дзяржзаказу неабходна паставіць 800 тон на Слуцкі КХП. Яшчэ 400-500 т  атрымае клецкі біярапспрадукт. І з рэалізацыяй астатняга ўраджаю гэтай культуры, упэўнены ў гаспадарцы,  праблем не будзе. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей