Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

87

Адбылася змена лідара

26.06.2012
Пра тое, як спрацавалі жывёлагадоўчыя фермы і асобныя жывёлаводы, расказвае галоўны заатэхнік упраўлення райсельгасхарчу Таццяна ГАРБУЗ: — Па выніках работы за пяць месяцаў 2012 года на першае месца па надоі малака ад адной каровы выйшаў калектыў МТФ “Быстрыца” ААТ “Ціміразеўскі”, які ўзначальвае Людміла Гардзей. Іх рэзультат — 3251 кг малака ад кожнай каровы, што на 351 кг больш, чым летась. На другой пазіцыі МТФ “Свідзічы” з ААТ “Старыца-Агра” (2935 кг, -428 кг), на трэцяй — МТФ “Чарнічнае” з гэтай жа гаспадаркі (2681 кг). Самую большую прыбаўку — 1309 кг — атрымалі жывёлаводы МТФ “Пятрылава” ф-ла “Лакнея”, якія размясціліся на 10-м месцы. У асабістым заліку першыя тры месцы занялі аператары машыннага даення з ААТ “Старыца-Агра” Алена Гушчэня і Наталля Коршук з МТФ “Андросаўшчына” і Вера Махнёва з МТФ “Свідзічы”. Іх рэзультаты, адпаведна, 4092, 4086 і 3199 кг малака ад кожнай каровы сваёй групы. На адкорме буйной рагатай жывёлы лепшыя вынікі паказваюць аператары ААТ “Капыльскае” Вячаслаў Прахоцкі (сярэднясутачная прывага 1320 г), Аркадзь Казлоў і Андрэй Дамалаз (1300 г) і Наталля Русаковіч з ААТ “Старыца-Агра” (1256 г). Сярод аператараў па адкорме свіней перамога за Мікалаем Даніліным з ААТ “Капыльскае” (сярэднясутачная прывага 629 г), на другой пазіцыі Алена Дубаносава і Святлана Нагорная з гэтай жа гаспадаркі (606 г), на трэцяй — Святлана Кульбіцкая з ААТ “П-з “Дусаеўшчына” (582 г). На вырошчванні парасят лепшыя рэзультаты ў жывёлаводаў ААТ “Капыльскае” Алены Касцецкай і Надзеі Худэнка (атрымалі 3205 галоў), Марыі Дзебрынавай і Ніны Дубовік (3032), Вольгі Пяцко і Галіны Сяленчык (2843).  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей