Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Свята сапраўдных рамантыкаў

23.06.2012
Раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі сёлета сабраў у зоне адпачынку г. Капыля 18 каманд. Па традыцыі прысвячаўся ён Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і праводзіўся напярэдадні Дня моладзі. [caption id="attachment_19421" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда ААТ «Прагрэс 2010»"][/caption] Здавалася, нават надвор’е змяніла свае “погляды” і пасля няўстойлівасці стала больш лагодным да аматараў баўлення вольнага часу на прыродзе. Таму два дні спаборніцтваў праляцелі, нібы адно імгненне. Як заўсёды, праграма злёту ўключала ў сябе пяць заліковых відаў і тры незаліковыя (гэта конкурсы газет ці фотаздымкаў, песні і турыстычнага быту). [caption id="attachment_19422" align="aligncenter" width="443" caption="Каманда КУП «Капыльская ЖКГ»"][/caption] Адным з асноўных відаў стала турыстычная паласа  перашкод. Найлепш пераадолець яе  атрымалася вопытным спартсменам з ААТ “Прагрэс 2010”, УАЗ “Капыльская ЦРБ” і ААТ “Капыльскі масласырзавод”. Прайшлі і традыцыйныя спаборніцтвы па валейболе. Тут мацнейшымі названы каманды МАУП “Доктаравічы”, ААТ “Прагрэс 2010” і райвыканкама. У конкурсе турыстычных навыкаў не было роўных моладзі з райвыканкама, жыллёва-камунальнай гаспадаркі і цэнтральнай раённай бальніцы. Другі дзень пачаўся з немалаважнага віду для турыстаў – арыентавання на мясцовасці. Найлепш зрабіць гэта атрымалася ў прадстаўнікоў масласырзавода, ААТ “Мажа-Агра” і жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А вось без асаблівых праблем прайсці турыстычную эстафету здолелі зноў жа камунальнікі і каманды “Беларусбанка” і ААТ “Капыльскае”. [caption id="attachment_19423" align="aligncenter" width="443" caption="На турыстычнай паласе перашкод"][/caption] Што да канчатковых вынікаў спаборніцтваў, то яны, можна сказаць, відавочныя. У агульнакамандным заліку сярод гарадскіх каманд першае месца заняло КУП “Капыльская ЖКГ”, другое – ААТ “Капыльскі масласырзавод” і трэцяе – ЦБП філіяла ААБ “Беларусбанк”. У ліку лепшых сельскіх каманд названы ААТ “Прагрэс 2010” (І месца), “Старыца-Агра” (ІІ месца) і “Мажа-Агра” (ІІІ месца). [caption id="attachment_19424" align="aligncenter" width="443" caption="На турыстычнай паласе перашкод"][/caption] Пераможцы і прызёры спаборніцтваў узнагароджаны граматамі і падарункамі ад аддзелаў фізічнай культуры, спорту і турызму, аддзела па справах моладзі райвыканкама, райкама ГА “БРСМ”. Але самае галоўнае, што моладзь атрымала зарад пазітыву, бадзёрасці і аптымізму пасля напружанай працы. Сяргей  КОЗЕЛ Фота  аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей