Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Урок не пайшоў на карысць

24.06.2012
[caption id="attachment_19414" align="alignleft" width="300" caption="На мехдвары"][/caption] Прыкладна год таму на імя дырэктара сельгаспрадпрыемства (пасля адпаведнай праверкі і выяўленых парушэнняў прыродаахоўнага  заканадаўства) інспекцыяй ПРіАНА было выпісана прадпісанне, шэраг спецыялістаў, у тым ліку і сам кіраўнік, атрымалі штрафы. Цікава было паглядзець, ці адбыліся якія-небудзь зрухі? Напэўна, адбыліся, толькі, на жаль, не ў лепшы бок. Словам, урок не пайшоў на карысць, а абяцанні паправіць сітуацыю так і засталіся абяцаннямі. У прысутнасці галоўнага інжынера Мікалая Сянькевіча абследуем мехмайстэрні. Папярэдне былі заўвагі да стану заправачнай, тэрыторыі складу для захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў, мыйкі для трактароў і аўтамабіляў. Вакол бочак з палівам трава выкашана, але з падцёкамі справіцца так і не здолелі — пра гэта сведчаць выпаленая трава і насычаная гаруча-змазачнымі матэрыяламі глеба ля бочак. Не лепшае ўражанне і ад мыйкі, дзе эстакада для пастаноўкі тэхнікі ў такім стане, што наўрад ці хто з механізатараў ці вадзіцеляў адважыцца на яе заехаць. Вось і мыюць тэхніку там, дзе давядзецца, куды шланг дастане. [caption id="attachment_19415" align="alignright" width="300" caption="На былым аэрадроме"][/caption] Наогул, складваецца ўражанне, што пра санітарныя дні тут не ведаюць. Калі трава там-сям скошана (на тэрыторыі МТП, але не вакол яго), то куды ні кінь вокам, усюды наткнешся на нейкія запчасткі, што валяюцца ля сцяны ці дзвярэй, на зямлі – цвікі, кавалкі дроту, гайкі, балты… На папрокі ў свой адрас галоўны інжынер толькі паўтараў: “А што я магу зрабіць”. Такая пазіцыя выклікае ў лепшым выпадку здзіўленне. Хто ж тады гаспадар на мехдвары, калі не галоўны інжынер? Відаць па ўсім, не вельмі імкнецца навесці парадак на сваіх аб’ектах і галоўны заатэхнік гаспадаркі Віктар Турбан. Наведаўшы ў гэты дзень тры малочнатаварныя фермы (“Пясочнае”, “Лугавая” і “Вялешына”), мы ўпэўніліся ў гэтым. Не займаюцца ў гаспадарцы як след з арганікай, і таму за жывёлагадоўчымі памяшканнямі гной расцёкся не даволі ўнушальнай тэрыторыі. Відаць, пра тое, што прыфермскія тэрыторыі павінны быць абкошаны, рацыянальна выкарыстаны (г.зн. заараны, колькі можна, і засеяны), нарэшце, абгароджаны па перыметры, тут і не чулі. Ва ўсякім разе, за фермамі “гуляе” ці не больш за гектар зямлі, якую даўно павінны былі давесці да ладу. [caption id="attachment_19416" align="alignleft" width="300" caption="МТФ «Лугавая»"][/caption] Асобная тэма — сцёкі пасля мыцця малочнага абсталявання, якія ў Вялешыне нібыта збіраюцца ў спецыяльны накапляльнік. Ён быў ўкапаны непадалёк пасля прадпісання прыродаахоўнай інспекцыі. На самой жа справе гэты накапляльнік даўно заплыў пяском, не ачышчаецца, а таму сцёкі, утварыўшы бела-шэры ручай, прадаўжаюць забруджваць навакольнае асяроддзе, тым самым выклікаючы справядлівыя нараканні мясцовых жыхароў. І яшчэ адна непрыемная карціна адкрылася рэйдавай брыгадзе. На так званым аэрадроме, дзе некалі захоўваліся мінеральныя ўгнаенні, ядахімікаты, выкарыстаная тара з-пад іх, да гэтай пары не наведзены парадак. Сказаць, што галоўны аграном тут не бывае, нельга, паколькі вакол пасеяны збожжавыя культуры, рапс. Аднак, па ўсім відаць: у гэтага спецыяліста зусім знікла адчуванне таго, што з агнём не жартуюць. А тут недалёка да бяды… Несумненна, правільныя словы выказаў падчас нашага міні-падарожжа па РСУП “С “Прамень” адзін з яго працаўнікоў: “Для навядзення парадку трэба, каб кожны на сваім працоўным месцы шчыра выконваў свае абавязкі”. На вялікі жаль, у названай гаспадарцы гэтыя словы пакуль застаюцца толькі словамі. У рэйдзе прымалі ўдзел: Ігар ЧАРКАС, начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Анатоль РУДЭНКА, вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя; Маргарыта САКОВІЧ, намеснік галоўнага рэдактара газеты “Слава працы” Фота Маргарыты САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей