Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

47

У ведаў няма канікул, або Што прапануе бібліятэка да летняга адпачынку дзяцей

22.06.2012
У летні час бібліятэка праводзіць работу пад дэвізам: «У ведаў няма канікул» і накіроўвае яе на тое, каб як мага лепш арганізаваць дзіцячы вольны час. Нашы фонды маюць у дастатковай колькасці пазнавальную літаратуру, а таксама літаратуру для праграмнага пазакласнага чытання, якая чакае сваіх чытачоў.  Падчас канікул бібліятэкі вядуць сваю работу сумесна з летнімі аздараўленчымі пляцоўкамі і лагерамі. 2012 год адзначаны 130-годдзем з дня нараджэння народных песняроў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Менавіта гэтым юбілеям прысвечаны літаратурная гадзіна «Знакавыя постаці Беларусі», да 165-годдзя з дня нараджэння Зоф’і Тжашчкоўскай наведвальнікам будзе прапанаваны відэафільм «Шляхетная пані Капыльскай зямлі», да Года кнігі будуць прымеркаваны мерапрыемствы «Роля кнігі ў жыцці чалавека» і «Летапіс беларускага слова», а бібліяграфічны экскурс «Новыя кнігі новага стагоддзя» пазнаёміць вас з самымі цікавымі кнігамі апошніх гадоў. Напярэдадні свята вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў наведвальнікам будзе прапанаваны патрыятычна-краязнаўчы тур «Сцежкі, апаленыя вайной» і тэматычная гадзіна «Беларусь мая, родны край». Дзіцячая бібліятэка прапануе літаратурнае асарці па творах Эдуарда Успенскага «Дзядзя Фёдар і яго сябры», нестандартны ўрок «Падарожжа па краіне Маршака». Аматарам казак прапануецца казачны калейдаскоп-падарожжа па самых цікавых казках. Вусны часопіс «Цвяроза жыць» і слайд-фільм «Атручаная душа» па прафілактыцы шкодных звычак нагадаюць вам пра тое, як літаратурныя героі спраўляюцца са сваімі недахопамі. Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі   Капыльскай ЦРБ імя А. Астрэйкі  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей