Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

Капыляне — сярод лідараў

21.06.2012
Па выніках рэспубліканскага спаборніцтва на дасягненне высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі за 2011 год адкрытае акцыянернае таварыства “Старыца-Агра” заняло трэцяе месца сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія маюць комплексы па вытворчасці ялавічыны. Сярод пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва — галоўны ветурач гэтай жа гаспадаркі Мікалай Данільчык, загадчыца МТФ “Свідзічы” Ніна Шатэрнік, аператар машыннага даення кароў Святлана Бяганская, якая таксама працуе на МТФ “Свідзічы”, аператары па адкорме і дарошчванні маладняку БРЖ з комплексу “Чарнічнае” Людміла Шумчэня і Ганна Бойка. Ёсць у спісе лідараў і прадстаўнікі іншых сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны — галоўны заатэхнік ААТ “Капыльскае” Тамара Мяцельская, заатэхнік-селекцыянер ААТ “П-з “Дусаеўшчына” Наталля Русаковіч, тэхнік-асемянатар Галіна Бузель з ААТ “Душава”, даглядчыкі з ЗАТ “Жыліхава” Леанід і Мікалай Рабцэвічы, аператары па абслугоўванні свінаматак з парасятамі Тамара Сянюк і Людміла Дзічкоўская з ААТ “Капыльскае”, аператар па вырошчванні парасят-ад’ёмышаў Наталля Вараб’ёва з СГФ “Руднае”, аператар па адкорме свіней Марыя Астрэйка з ААТ “П-з “Дусаеўшчына”. Пераможцы будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей