Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

65

Падрыхтоўка да зімы

18.06.2012
Пытанне падрыхтоўкі аб’ектаў народна-гаспадарчага комплексу да работы ў ацяпляльны перыяд 2012-2013 гадоў было разгледжана на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Зацверджаны склад раённай аператыўнай групы па каардынацыі мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай да ацяпляльнага сезона, які ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак. Даручана ўсім кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў да 30 чэрвеня прадставіць у аддзел ЖКГ райвыканкама арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ведамасных аб’ектаў да ацяпляльнага перыяду, якія накіраваны на ўстойлівае і надзейнае энерга-, цепла- і водазабеспячэнне, водаадвядзенне аб’ектаў народнай гаспадаркі і насельніцтва раёна ў чарговы асенне-зімовы перыяд. Да 1 верасня 2012 года патрэбна забяспечыць неабходным запасам матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў аварыйна-тэхнічныя службы на месцах для аператыўнай ліквідацыі магчымых аварый і неадкладнага правядзення рамонтна-ўзнаўляльных работ; прывесці ў належны стан кацельні, стварыць неабходны запас паліва, перш за ўсё мясцовых яго відаў (не менш за 70% да гадавых патрэбнасцей). Да 1 кастрычніка 2012 года неабходна выканаць заданне па замене цеплавых сетак, капітальным рамонце жыллёвага фонду. Зацверджаны графік рэгістрацыі пашпартоў падрыхтоўкі спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд 2012-2013 гадоў у Капыльскай раённай інспекцыі “Энерганагляд”. КУП “Капыльская ЖКГ” і Капыльскаму РЭС даручана распрацаваць варыянты рэжымаў энергазабеспячэння народнай гаспадаркі і насельніцтва, арганізаваць  выкананне мерапрыемстваў па павышэнні надзейнасці работы энергетычнай гаспадаркі для аператыўнага ўхілення магчымых аварыйных сітуацый у дадзеным напрамку. Канкрэтныя даручэнні адрасаваны Капыльскаму цэху прыроднага і звадкаванага газу, УАЗ “Капыльская ЦРБ”, аддзелам культуры і адукацыі райвыканкама,  ДЛГУ “Капыльскі лясгас”, Капыльскаму філіялу ДП “Мінаблпаліва” і іншым з тым разлікам, каб ацяпляльны сезон 2012-2013 года прайшоў на высокім арганізацыйным узроўні. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей