Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

77

ААТ “Старыца-Агра”: у аснове — гаспадарскі разлік

18.06.2012
Якiя кармы — такiя прывагi i надоi, упэўнены дырэктар ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі. Менавіта таму самая пільная ўвага сёння надаецца корманарыхтоўцы. [caption id="attachment_19253" align="aligncenter" width="448" caption="Уладзімір Рудакоўскі"][/caption] — У гэтым годзе ў нас даволі напружаныя планы, — расказвае Уладзімір Анатольевіч. — Аднак, калі ўлічыць, што яшчэ засталіся пераходныя кармы мінулага года, думаю, што з задачай удоcталь накарміць усю жывёлу мы справімся. У гаспадарцы толькі статкі з дзвюх малочнатаварных ферм (усяго іх пяць. — Аўт.) пасуцца кругласутачна. Астатняя жывёла знахо- дзіцца на круглагадовым стойлавым утрыманні. Таму, каб іх рацыён быў збалансаваным, дабаўляем у кормасумесь да сенажу, сіласу, канцэнтратаў і зялёнку. Згодна з атрыманым заданнем, мы павінны нарыхтаваць больш за дзве тысячы тон сена на корм цялятам і сухастойным каровам, звыш 21 тысячы тон сенажу і каля 25 тысяч тон сіласу. Пакуль стаялі пагодныя дзянькі — паспелі высушыць і закласці на захоў- ванне амаль 900 тон сена, плануем з траў першым укосам назапасіць яшчэ не менш за 300-400. На нарыхтоўцы сенажу працуюць два звяны, ёсць і трэцяе, якое ў любы момант пры ўзнікненні непрадбачаных абставін можа прыйсці на дапамогу. У дзень мы закладваем у траншэю каля 1000 тон правяленай зялёнай масы. Людзі стараюцца, паколькі добра разумеюць, што ранняе правядзенне першага ўкосу дае двайную выгаду: па-першае, вучонымі даказана, што найбольшая колькасць спажыўных рэчываў у травах знахо- дзіцца да іх каласавання і бутанізацыі. Акрамя таго, пры заканчэнні першага ўкосу да сярэдзіны чэрвеня, мы маем магчымасць атрымаць паўнацэнны другі, а то і трэці. Акрамя таго, нельга забываць і пра якасць. Мяркуем, што да 20 чэрвеня нарыхтоўка кармоў з траў першым укосам закончыцца. Структура сельгасугоддзяў у нас заўсёды фарміруецца з тым разлікам, каб на ўмоўную галаву жывёлы мы маглі нарыхтоўваць кармы ў неабходных аб’ёмах. Сёлета ў нас пасеяна 1500 га кукурузы. Плануем з яе атрымаць каля 6-7 тысяч тон зерня і звыш 20 тысяч тон па- класці добрага кукурузнага сіласу. Пасеялі бабовыя культуры — каля 30 га лубіну, больш за 40 га соі. Будзем мець і сакавітыя кармы, паколькі на плошчы каля 40 га падрастаюць паўцукровыя буракі. Як заўсёды, для жывёлы бу- дзе здрабняцца зерне — гэты спосаб захоўвання кармоў паказаў сваю высокую эфектыўнасць. Ёсць надзея і на добры ўраджай рапсу, а значыць будзе падтрымка і па бялку. Iдуць у нагу з часам Уладзімір Рудакоўскі і яго намеснік Андрэй Ашэўскі наведалі адну з буйнейшых у СНД і Еўропе міжнародную спецыялізаваную выставу “Белагра-2012”. Паездка аказалася плённай. Як паведаміў Уладзімір Анатольевіч, яны набраліся самых лепшых уражанняў. Давялося прысутнічаць на нарадзе, арганізаванай Міністэрствам сельскай гаспадаркі, падчас якой шмат гаварылася пра вырошчванне такой важнай кармавой культуры, як кукуруза. Ды і сама выстава вельмі спадабалася. Дамовіліся аб набыцці некаторай тэхнікі, якая дазволіць гаспадарцы крочыць у нагу з часам. “Перш за ўсё нашу ўвагу прыцягнуў кормараздатчык з фрэзой, — расказвае Уладзімір Рудакоўскі. — Яе прымяненне дапаможа больш ашчадна расходаваць кармы — звычайнымі пагрузчыкамі той жа сянаж ці сілас проста вырываецца з ямы. Фрэза ж дазволіць наразаць яго, нібы слоены пірог. Таму далі фірме, якая дэманстравала такі агрэгат, заяўку на яго.” Акрамя таго, паводле слоў дырэктара ААТ “Старыца-Агра”, на выставе былі набыты прычэп ПМФ вытворчасці “Унібокс”, які можна выкарыстоўваць для перавозкі як рулонаў сена ці саломы, так і кантэйнераў з бульбай, а таксама італьянская драбілка для здрабнення кукурузы і зерня (дзве такія ўжо не адзін год паспяхова выкарыстоўваюцца ў гаспадарцы). Ужо праплачаны грошы за прычэп-бочку НЖ, якую плануюць эксплуатаваць на комплексе “Чарнічнае”. Без рэканструкцыi нiяк — Мы добра раземеем што таптацца на месцы нельга, —  расказвае дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Рудакоўскі. — Расце пагалоўе буйной рагатай жывёлы — сёлета ўжо дабавілі звыш 300 галоў. Каб была магчымасць яго нарошчваць і далей, неабходна мець добрыя жывёлагадоўчыя памяшканні. Вядзём рэканструкцыю цялятніка ў Старыцы, —— Ужо закончылі работы ў такім жа памяшканні ў Андросаўшчыне. Паставілі задачу давесці да ладу малочнатаварную ферму ў Садках. На Назіральным савеце прынялі рашэнне, што там арганізуем прывязнае ўтрыманне кароў — не менш за 200 галоў, з якіх з чатыры дзясяткі будуць сухастойнымі, астатнія — дойны статак. На ферме будзе ўстаноўлена сучаснае абсталяванне: падвясная монарэльса фірмы “ДэЛаваль”. Гэта дазволіць значна павысіць прадукцыйнасць працы аператара машыннага даення, паколькі знізіцца фізічная нагрузка на яго і, адпаведна, скароціцца час даення. Будзе арганізавана шнэкавае гноевыдаленне. Работы ўжо ідуць поўным ходам: будынак вызвалены ад старых канструкцый, ідзе заліўка новых рын, набыты стойлавыя рамы, перакрыты дах, на якім устаноўлены святло-аэрацыйны вільчак (па-руску — “конек”. — Аўт.). Ідзе заліўка доржніка, і адначасова вядуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі, рамонце бытавых памяшканняў, малочнага, халадзільнага аддзяленняў. Усюды кiпiць работа Наведаўшыся ў сельгаспрадпрыемства, калі яшчэ стаялі пагодныя дзянькі, на свае вочы ўпэўніліся, што ўвесь працэс адладжаны надзвычай дакладна. [caption id="attachment_19251" align="aligncenter" width="443" caption="Мікалай Князюк і Генадзь Дышлёнак"][/caption] Разам з галоўным аграномам ААТ “Старыца-Агра” Аляксандрам Логішам, які ў гэты дзень выконваў ролю гіда, пабывалі на ўсіх асноўных участках, дзе кіпела работа. А пачалі з комплексу “Чарнічнае”. Менавіта там утрымліваецца больш за чатыры тысячы галоў буйной рагатай жывёлы, якую трэба добра накарміць. Адзін за адным да сянажнай траншэі пад’язджаюць трактары, некаторыя нават з падвоенымі прычэпамі. Сыплецца з кузаваў добра правяленая зялёная маса, і за работу бяруцца Мікалай Князюк на сваім К-700 і Генадзь Дышлёнак на “Амкадоры”. Нібы велізарныя прасы снуюць магутныя машыны ўверх, уніз, старанна трамбуючы здробленую траву. Уначы іх зменіць “Джон Дзір”, каб трамбаванне не спынялася ні на хвіліну. Аляксандр Логіш расказаў, што ў гаспадарцы, як і паўсюдна, за якасць нарыхтоўкі кармоў адказвае галоўны ветэрынарны ўрач. Менавіта пад яго пільным наглядам рабочыя рыхтавалі перад пачаткам корманарыхтоўчай кампаніі ўсе траншэі. Выбіралі рэшткі кармоў, а паколькі дно ў асноўным заасфальтавана — дастаткова траншэю было добра падмесці. Праводзілася іх дэзінфекцыя і пабелка. І цяпер менавіта ветэрынарная служба сочыць, каб зялёная маса паступала на трамбоўку патрэбнай вільготнасці, не перагравалася — для гэтага ёсць усе неабходныя прыборы. Траншэя, на якой мы пабывалі, даволі вялікая — у яе закладваюць прыкладна 6000 тон, а таму, каб кармы не гублялі сваёй якасці, закрываюць іх часткамі, па меры заканчэння трамбовачных работ. Сянаж — з кансервантам З дзясятак хвілін — і мы на ўчастку, дзе працуе другое звяно. У яго склад уваходзяць касілка, падборшчык “Нью Холанд”, тры трактары з граблямі і дзевяць МАЗаў. Адметна, што менавіта ў гэтым звяне шчыруюць сённяшнія лідары раённага спаборніцтва Сяргей Дубовік, Анатоль Шнітко і Сяргей Мысліцкі. Відаць, сама атмасфера, што тут пануе, настройвае на перамогу. [caption id="attachment_19255" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцель Юрый Гарэльскі"][/caption] Каля 70 га ў змену косіць Сяргей Дубовік, роўна столькі павінен праз дзень падабраць Анатоль Шнітко. У вадзіцеля Сяргея Мысліцкага работа таксама адказная — даставіць правяленую масу ў сянажную траншэю. Да 15 рэйсаў у дзень даводзіцца рабіць. Перадавікі заўсёды ў цэнтры ўвагі. Днямі, як расказваюць самі мужчыны, іх заслугі былі адзначаны Падзячнымі пісьмамі старшыні райвыканкама і прэміямі, якія ўручылі начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Людміла Камкова і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Татарыцкі. Паводле слоў Аляксандра Лагішынца, ёсць невялікі нюанс у тэхналогіі вядзення работ, паколькі кармы рыхтуюцца звяном мэтанакіравана для дойнага статка. А каб былі яны высокай якасці — выкарыстоўваюць біялагічны кансервант. “Непасрэдна на “Нью Холандзе”, — расказвае галоўны аграном, — ёсць прыстасаванне, якое дазваляе ўсю масу, што праходзіць праз камбайн, раўнамерна апрацоўваць растворам з карыснымі бактэрыямі”. Гэта дапаможа каровам лепш пераварыць корм, павысіцца яго энергетычная каштоўнасць. Да таго ж, як сцвярджаюць вучоныя, карова пры ўжыванні такога сенажу павышае сваю прадукцыйнасць. Сянаж з кансервантам лепш захоўваецца, у ім зніжаецца колькасць воцатнакіслага браджэння і павялічваецца малочная кіслата, ён лепш паядаецца жывёлай, паколькі не мае рэзкага паху. І яшчэ адзін момант, на які ў гаспадарцы звяртаюць самую пільную ўвагу: захаванне тэхнікі бяспекі пры вядзенні корманарыхтоўчых работ, выкананне працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Тут добра  ведаюць, што ігнараванне гэтых патрабаванняў можа прывесці да самых цяжкіх наступстваў. I балота не перашкода Пераезд да ўчастка, на якім вядзецца кашэнне і падборка траў, заняў не вельмі шмат часу. Давялося прабірацца паўз меліярацыйныя каналы, сустрэлі нават на сваім шляху трактар, колы якога загразлі ў вільготнай балоцістай глебе. Аб’ехаўшы яго па больш сухім месцы, накіраваліся да КЗРа, які спраўна загружаў трактарны прычэп здробленай масай. [caption id="attachment_19254" align="aligncenter" width="443" caption="Галоўны аграном Аляксандр Логіш (злева) і механізатар Аляксандр Сасіновіч"][/caption] — Тут у нас працуе “Беларус-3025” з новенькай польскай касілкай, якая за адзін праход займае аж дзевяць метраў, — расказвае аграном. — Дапамагаюць давесці да ладу скошаную траву трактары з граблямі, а падбіраюць правяленыя валкі два комплексы КЗР-6. На адвозцы задзейнічана 10 трактароў. Мы спецыяльна ў гэтым звяне згрупавалі толькі трактарную тэхніку, паколькі адлегласць да траншэі адносна невялікая. На другім жа палетку адвозкай правяленай масы займаюцца МАЗы. Паколькі ў працэсе нарыхтоўкі кармоў галоўнае іх якасць, за працэсам назіраюць адказныя спецыялісты, якія пастаянна трымаюць сувязь з галоўным аграномам. Неабходна сачыць за тым, каб плошча траў, якія косяць за дзень, не перавышала магчымасці механічнай уборкі іх пасля правяльвання. Інакш пойдуць парушэнні тэхналагічных патрабаванняў пры нарыхтоўцы сенажу, а корм атрымаецца нізкай якасці і з вялікімі затратамі пры нарыхтоўцы і захоўванні. Трэба кантраляваць і за здрабненнем травы. Адбылася кароткая гутарка з механізатарам Аляксандрам Сасіновічам, які кіруе КЗРам. Аляксандр Іванавіч расказаў, што сёлета на касавіцу яны выйшлі ўжо 22 мая. Да гэтага пастараўся скрупулёзна абследаваць свой камбайн, каб падчас работы не было збояў. І тэхніка не падводзіць. Да нагрузкi прывычныя Немалаважны ўчастак кожнага вытворчага працэсу ў гаспадарцы — гэта вагавая. Менавіта праз вагі праходзіць уся тэхніка перад тым, як заехаць на сянажную траншэю. Ад скрупулёзнасці і ўважлівасці вагаўшчыка многае залежыць, у тым ліку і заробак кожнага з удзельнікаў корманарыхтоўкі. На МТФ “Старыца” гэтай справай займаецца Зоя Малашэвіч. Жанчына расказала, што працуе яна практычна ўвесь светлавы дзень — да 9 гадзін вечара, а то і пазней, пакуль тэхніка не вернецца з поля. [caption id="attachment_19256" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатар Уладзімір Васілеўскі"][/caption] Атрымаўшы адзнаку аб прывезеным грузе (звычайна гэта ад 5 да 6 тон правяленай масы), МАЗ хуценька з’язджае з вагаў і накіроўваецца да сянажнай траншэі. Тут яго ўжо чакае Уладзімір Васілеўскі. Яго “Амкадор” напагатове, каб рассунуць прывезеную здробленую траву і старанна яе ўтрамбаваць. — Вы тут адзін? — пытаюся ў механізатара. — Пакуль адзін, мой напарнік “зламаўся”, — расказвае той. — Аднак хутка і яго “Амкадор” павінен прыбыць. Увечары ж нас зменіць яшчэ адна такая машына. Трамбуем, як кажуць, дзень і ноч. — І як працуецца ў такім рэжыме? — Няблага. Ужо прывык да такой нагрузкі. А хутка і абед павінны прывезці, — хітравата ўсміхаецца мужчына. Абеды і гарачыя падвячоркі ў ААТ “Старыца-Агра” гатуюць у сваёй сталовай. Для дастаўкі іх на палі задзейнічана тры аўтамабілі — гаспадарка ж вунь якая вялікая! Старанна сочаць і за вынікамі работы. Гэты клопат на плячах намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце Ірыны Каваленкі. На машынна-трактарным двары ў гонар лідараў уздымаюць чырвоны сцяг, заахвочваюцца пераможцы і грашовымі прэміямі. Не забываюць пра будучае Наведаліся мы з Аляксандрам Лагішынцом у гэты дзень на МТФ “Бадзяжы”, дзе ў сенасховішчы ляжаць рулоны сена. Зазірнулі ў кароўнік, дзе рагулі старанна падбіралі кормасумесь, у якой зелянела сакавітая трава. Звярнуў маю ўвагу галоўны аграном і на палеткі з кукурузай, якія роўнымі радкамі хаваліся за гарызонтам. Дарэчы, як расказаў Аляксандр, сёлета было закладзена вопытнае поле агранома, дзе вырошчваюцца 32 гібрыды гэтай культуры нямецкай фірмы КВС. Вызваляючы палеткі ад траў, пачынаюць рыхтавацца да асенняй пасяўной — уносяць раундап, які знішчыць аднагадовае і шматгадовае пустазелле, і поле будзе гатова да апрацоўкі. Словам, у клопатах пра дзень сённяшні не забываюць і пра будучае. Матэрыялы спецпраекта падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ. Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей