Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

Па слядах прамой лініі

15.06.2012
Адбылася прамая лінія з начальнікам аддзела адукацыі райвыканкама Аляксеем Абросімавым і галоўным спецыялістам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Інай Корзун. Патэлефанавалі тры чалавекі. Усе звароты закранулі сферу адукацыі. У прыватнасці, узнята пытанне вывучэння беларускай мовы ва ўстановах адукацыі раёна (трэба адзначыць, што вядзецца яно ў адпаведнасці з неабходнымі праграмамі). Што датычыцца падвозу дзяцей у Старыцкую СШ, то ён ажыццяўляецца аўтобусам ААТ “Старыца-Агра” пры аплаце паліва аддзелам адукацыі райвыканкама. На перспектыву разглядаецца пытанне аб набыцці аддзелам новага транспартнага сродку. Рамонт спартыўнай залы ў гэтай жа ўстанове адукацыі знаходзіцца ў  актыўнай стадыі. Зараз, у адпаведнасці з графікам, вядзецца ўнутраная аддзелка памяшканняў. Таццяна БОХАН    

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей