Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 17)

14.06.2012
ФОРУМ. У рабоце І Беларуска-Літоўскага форума рэгіянальнага супрацоўніцтва, які прайшоў на мінулым тыдні ў Маладзечне, прыняла ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна ў складзе намеснікаў старшыні райвыканкама Алы Раманоўскай і Алы Раеўскай. Як вядома, капылян звязваюць цесныя сувязі з Ёнішкскім раённым самакіраваннем суседняй краіны. ВЫСТАВА. Пераважная большасць кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Капыльскага раёна разам са сваімі галоўнымі спецыялістамі наведалі міжнародную спецыялізаваную выставу “Белагра-2012”, якая прайшла на мінулым тыдні. Яны атрымалі магчымасць пазнаёміцца з перадавымі напрамкамі ў развіцці раслінаводства, жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі, сучаснымі тэхналогіямі перапрацоўкі, упакоўкі і захавання прадукцыі. СЕНА. Назапашана амаль 3700 тон сена з траў першым укосам. Аднак сем сельгаспрадпрыемстваў раёна не скарысталі пагодныя дзянькі і пакуль не маюць на сваім рахунку ніводнай тоны гэтага корму. Сярод іх - ААТ “Душава”, “Прагрэс 2010”, “Суворава-Агра”, “Капыльскае”, ф-л “В. Раёўка”, СГФ “Руднае”, РСУП “С “Прамень”. МІНІ-ПАЛІГОНЫ. На тэрыторыі раёна працягваюцца работы па захаванні міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў. Апошнім часам яны закрыты ў вв. Ст. Капыль, Васільчыцы, аг. Мажа. Рыхтуюцца да захавання ў вв. Думічы і Дусаеўшчына. ЭКАЛОГІЯ. Плануецца, што ў будучым да шасці базавых навучальных устаноў раёна па экалагічным выхаванні далучацца Быстрыцкая, Жыліхаўская СШ, пацейкаўскія школа і дзіцячы сад.

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей