Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Гулялі ў Душаве вяселле. Залатое…

12.06.2012
У мінулую суботу ў Капыльскім аддзеле ЗАГС віноўнікамі ўрачыстасці сталі Георгій Аляксандравіч і Надзея Паўлаўна Сінькевічы з в. Душава, якія адзначылі сваё залатое вяселле.Менавіта пяцьдзясят гадоў таму пачалася гісторыя іх сумеснага жыцця, напоўненая радаснымі па-дзеямі і стараннай працай, клопатам і ўвагай адзін да аднаго, аздобленая нягодамі, праз якія ім удалося годна прайсці. Выконваючая абавязкі начальніка аддзела ЗАГС Ірына Ігнатчык запра-сіла Надзею Паўлаўну і Георгія Аляксандравіча заняць пачэснае месца. “Ці не шкадуеце вы, што пяцьдзясят гадоў таму звязалі свой лёс менавіта з гэтым чалавекам?” — спытала ў “маладых”. Адказ быў адзін: “Ніколькі!” Тут было ўсё, як на сапраўдным вяселлі: вальс для маладых, першы пацалунак, шампанскае, віншаванні і падарункі ад Капыльскага райвыканкама, родных і блізкіх. Па ўсім было відаць, што віноўнікі ўрачыстасці крыху саромеліся такой увагі да сябе і не хавалі свайго хвалявання. Аднак іх расказ пра сумеснае жыццё атрымаўся даволі цікавым. Пазнаёміліся, як гэта часта бывае, на вяселлі. Надзея жыла ў Ржаўцы, Георгій, або Жорж, як усе клікалі юнака, жыў у Аножках. Наўрад ці думалі яны тады, што гэта знаёмства атрымае свой працяг і перарасце ў сапраўднае пачуццё. Тым не менш, гэта здарылася. І 2 чэрвеня 1962 года ў Пацейкаўскім сель-скім Савеце маладыя ўзялі шлюб. Жылі спачатку ў Аножках, Жорж працаваў механізатарам у калгасе “Ленінец”, пасля вырашылі пераехаць у Душава. Атрымалі калгасны дом, давялі яго да ладу. Тут выгадавалі дзяцей, дачакаліся ўнукаў і праўнукаў. Георгій Аляксандравіч нейкі час працаваў на трактары, затым перайшоў у жывёлагадоўлю. І ў паляводстве, і на ферме знайшлася праца для Надзеі Паўлаўны. Цяпер абое ўжо на пенсіі, але яшчэ і сёння трымаюць добрую гаспадарку і лічаць, што самы галоўны іх здабытак усё ж такі дзеці, якія прыклалі ўсе намаганні, каб свята ў “залатых” юбіляраў атрымалася запамінальным і па-сапраўднаму ўрачыстым. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: Надзея Паўлаўна  і Георгій Аляксандравіч  Сінькевічы. Фота аўтара  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей