23
Навіны раёна адным абзацам (CMigrator copy 16)
20.06.2012
ПАСЯДЖЭННЕ. 28 чэрвеня ў Капыльскім раёне плануецца правесці выязное пасяджэнне аблвыканкама, дзе будзе разгледжана пытанне падрыхтоўкі народна-гаспадарчых аб’ектаў да ацяпляльнага сезона.
ПРАВЕРКІ. Пытанні добраўпарадкавання знаходзяцца ў цэнтры ўвагі землеўпарадкавальнай службы райвыканкама, ДУ «Капыльскі РайЦГЭ», раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якія плануюць правесці рэйды сумесна з рэдакцыяй газеты «Слава працы».
КАРМЫ. На 19 чэрвеня нарыхтавана 31 409 тон кармавых адзінак травяністых кармоў, што складае 27% да плана. На кожную ўмоўную галаву жывёлы маецца па 7,45 ц к.адз.
l РАСЛІНАВОДСТВА. Гаспадаркі раёна вядуць трэцюю падкормку цукровых буракоў: усяго падкормлена 4862 га. Бульбяныя палеткі апрацоўваюць ад фітафторы і жука. На плошчы 3097 га ўнесены гліфасаты.
ПАДВОР’Е. Напачатку месяца на ўласных падвор’ях вяскоўцаў утрымлівалася 614 кароў. Сама болей — 66 — у населеных пунктах РСУП “Бабоўня”, 63 каровы — у МАУП “Доктаравічы” і толькі адна — у ЗАТ “Жыліхава”.
Абнаўленне. Да 1 ліпеня плануецца закончыць рамонт першага паверха раённай паліклінікі. Такім чынам кабінет флюараграфіі будзе працаваць у звычайным рэжыме.
ПРАФІЛАКТЫКА. З 20 па 30 чэрвеня на тэрыторыі вобласці, у тым ліку і ў Капыльскім раёне, будзе праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюць асобы, што маюць судзімасць.
Поделиться
Комментарии