Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Прыклад арганізацыі бяспечнай вытворчасці — ДЛГУ “Капыльскі лясгас”

07.06.2012
Правядзенне дзён аховы працы прадпісана нарматыўнымі патрабаваннямі і рашэннем Мінаблвыканкама. Раённая камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійных захворванняў распрацавала графік правядзення раённых дзён аховы працы. Згодна з ім яны праходзяць раз у квартал. Чарговы быў праведзены на базе ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Як адзначыў вядучы спецыяліст аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валерый Маскалік, правядзенне ў раёне дзён аховы працы з’яўляецца адным з элементаў сістэмы кіравання аховай працы, накіраваным на каардынацыю дзеянняў органаў дзяржаўнага кіравання, прафсаюзаў і работадаўцаў. Пры правядзенні дзён аховы працы разглядаюцца пытанні захавання заканадаўства ў гэтай вобласці, выкананне плана мерапрыемстваў, правядзенне атэстацыі працоўных месцаў, забеспячэнне работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, узровень якасці навучання і правядзенне інструктажоў на прадпрыемстве, бяспека на кожным працоўным месцы, выкананне калектыўных дагавораў. Для правядзення такіх дзён загадам кіраўніка ствараецца адпаведная камісія ці рабочая група. На пачатку семінара яго ўдзельнікаў – спецыялістаў па ахове працы прадпрыемстваў і ўстаноў раёна – з ДЛГУ “Капыльскі лясгас” пазнаёміў галоўны ляснічы Уладзімір Васілько. Прадпрыемства для правядзення мерапрыемства было абрана невыпадкова: менавіта тут павышаныя небяспечныя ўмовы працы (валка, транспарціроўка, распілоўка дрэў і г. д.), таму і ахова працы – на першым плане. У гэтым пераканаліся ўдзельнікі семінара падчас наведвання структурных падраздзяленняў прадпрыемства. Стан працоўных месц і арганізацыя бяспечнай вытворчасці работ на рамонтных  майстэрнях, на вытворчых участках адпавядае ўсім патрабаванням. Прысутныя былі ў захапленні ад бытавых умоў, створаных для працаўнікоў, ад інфармацыйнай насычанасці наглядных матэрыялаў. Так, на кожным участку ёсць магчымасць пераапрануцца, прыняць душ, ёсць цудоўныя ўмовы для прыёму ежы, ажыццяўляецца падвоз людзей і г. д. Як паведаміў начальнік бюро аховы працы лясгаса Уладзімір Коваль, пытанням аховы працы надаецца ўвага з першага дня прыёму работніка на працу. Праводзіцца ўводны інструктаж, выдаюцца ўсе неабходныя сродкі індывідуальнай абароны, абавязковае курсавое навучанне і праверка ведаў з выдачай пасведчання па ахове працы. Што датычыцца дзён аховы працы, то на прадпрыемстве выпрацавана пэўная сістэма. Згодна з графікам на год запланавана 12 адпаведных дзён і 4 тыдні. У лістападзе 2011 года лясгас атрымаў сертыфікат сістэмы кіравання аховай працы. Па словах Уладзі-міра Коваля, на гэтыя важныя мэты за мінулы год зрасходавана 241 млн рублёў (на спецвопратку, інфармацыйныя стэнды, сродкі абароны і г. д.), не лічачы тэхнічнага  перааснашчэння, гэта складае 848 тыс. рублёў на аднаго працаўніка. Сёлета ўжо зрасходавана звыш 100 млн рублёў (453 тыс. рублёў на аднаго працаўніка). Гэта пацвярджае вялікую зацікаўленасць адміністрацыі ў вырашэнні пытанняў аховы працы. На семінары таксама была засяроджана ўвага на дзяржаўным наглядзе і кантролі за захаваннем заканадаўства аб ахове працы і новым у ім. Сяргей КОЗЕЛ Фота  аўтара   На здымку: намеснік старшыні райвыканкама Ала Раманоўская (справа) падчас наведвання майстэрняў лясгаса  

artiom Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей