КАРМЫ. Па стане на 5 чэрвеня гаспадаркамі раёна скошана 10 339 га траў першым укосам, што складае 56% да плана, у тым ліку за апошні дзень — 835 га. Убрана 65% да скошанага.
СЯНАЖ. Нарыхтавана 54 190 тон сенажу (28,6%). Найбольш спорна працуюць ААТ “Старыца-Агра” (9609 тон), “Капыльскае” (6200 тон), “Ціміразеўскі” (4390 тон), “Семежава” (4330 тон).
Праверка. Фермерскія гаспадаркі на гэтым тыдні апынуліся ў полі зроку спецыялістаў землеўпарадкавальнай службы райвыканкама па пытаннях рацыянальнага і гаспадарскага падыходу да выдзеленых ім участкаў.
Экзамены. У школах раёна з 1 па 9 чэрвеня працягваецца экзаменацыйная кампанія. Усе навучэнцы атрымалі допуск да здачы іспытаў. Выпускнікі сярэдняй школы здаюць два абавязковыя экзамены па матэматыцы, рускай або беларускай мовах, трэці – па выбары. Дзевяцікласнікі – чатыры экзамены: па рускай, беларускай мовах, матэматыцы і гісторыі Беларусі.
Выпуск. Гарадскі выпускны баль адбудзецца 9 чэрвеня на плошчы Леніна ў Капылі ў 18 гадзін. Вечары, прысвечаныя развітанню са школай, пройдуць 9 і 10 чэрвеня ва ўстановах адукацыі Капыльскага раёна.
Комментарии