Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

58

Адпачывайце ў беларускай вёсцы!

02.06.2012
Круглы стол на тэму “Развіццё сельскага турызму: нацыянальны і міжнародны вопыт” адбыўся 20 мая ў аграгарадку Семежава. [caption id="attachment_18887" align="aligncenter" width="443" caption="Валерыя Кліцунова і Джэй Кэрэн даюць інтэрв’ю рэспубліканскаму тэлебачанню. "][/caption] Да канца 2012 года колькасць вясковых аграсядзіб на Беларусі павінна дасягнуць дзвюх тысяч. Такое меркаванне выказаў падчас размовы дырэктар Дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін. На пачатак года іх налічвалася 1576. “Развіццё сельскага турызму ў Беларусі пачалося ў 2006 годзе, — нагадаў Вадзім Кармазін, — калі быў прыняты указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай падтрымцы развіцця аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь”. Дакумент прадугледжваў льготныя ўмовы дзейнасці для суб’ектаў аграэкатурызму. Вадзім Пятровіч выказаў пажаданне, каб гэтай справай пачалі займацца і сельскагаспадарчыя арганізацыі. Па яго словах, усё часцей у сельскай мясцовасці праводзяцца нейкія карпаратыўныя мерапрыемствы, арганізоўваюцца вяселлі, што забяспечвае попыт на паслугі агратурыстычных комплексаў”. Пра дзейнасць Беларускага грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы” і прыватна-дзяржаўным партнёрстве ў развіцці аграэкатурызму расказала старшыня праўлення аб’яднання Валерыя Кліцунова. З цікавасцю слухалі прысутныя замежнага госця — амерыканскага эксперта па сельскім турызме, прэзідэнта і выканаўчага дырэктара Нацыянальнай асацыяцыі гаспадароў сядзіб PAII (Professional Association of Innkeepers International) Джэя Кэрэна. Па яго словах, уладальнікі сельскіх сядзіб павінны больш актыўна гаварыць пра сябе ў Інтэрнэце, а інфармацыя аб праводзімых імі мерапрыемствах павінна трапіць у каляндар турыстычных падзей. Джэй адказаў на шматлікія пытанні, якія ўзніклі ва ўдзельнікаў круглага стала, сярод якіх былі прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, многія за- цікаўленыя асобы, у тым ліку і гаспадары сялянскіх сядзіб з Капыльшчыны. Пра тое, што робіцца ў Капыльскім раёне для больш паспяховага ўдзелу ў такой цікавай і важнай для эканомікі раёна справе, як аграэкатурызм, расказала намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская. Яна ж адзначыла, што зараз на Капыльшчыне ўжо зарэгістравана і паспяхова дзейнічаюць пяць прыватных аграсядзіб, ёсць добрая турыстычная база і ў ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Арамя таго раён мае багатыя культурныя традыцыі і нематэрыяльную спадчыну. Як прыклад – свята-конкурс “Млечны шлях ад рук бабулі”, што ладзілася ў гэты дзень у Семежаве. Трэба сказаць, што гэта мерапрыемства праходзіла ў рамках акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” і было арганізавана Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам, Міністэрствам спорту і турызму, Беларускім грамадскім аб’яднаннем “Адпачынак у вёсцы” пры падтрымцы ўстановы “Новая Еўразія” ў рамках праекта “Умацаванне грамадскага ўзаемадзеяння для ўстойлівага развіцця сельскіх рэгіёнаў”. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей