32
Дошка гонару (CMigrator copy 7)
03.06.2012
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на нарыхтоўцы кармоў па стане на 1 чэрвеня 2012 года.
ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ:
НА КАШЭННІ ТРАЎ лепшага выніку дабіўся механізатар ААТ “Старыца-Агра” Сяргей Уладзіміравіч ДУБОВІК, які на трактары “Фэндт-930” з агрэгатам КПР-9 скасіў 514 га, заданне выканаў на 90,2%.
НА НАРЫХТОЎЦЫ СЯНАЖНАЙ МАСЫ лідзіруе механізатар ААТ “Старыца-Агра” Анатоль Анатольевіч ШНІТКО, які на “Нью Холанд” нарыхтаваў 3559 тон, заданне выканаў на 25,4%.
НА АДВОЗЦЫ ЗЯЛЁНАЙ МАСЫ вызначыўся вадзіцель ААТ “Старыца-Агра” Сяргей Львовіч МЫСЛІЦКІ, які на МАЗ-5551 перавёз 788 тон, заданне выканаў на 35,8%.
Поделиться
Комментарии